Publication Place: Менск
Publication Date: 1997
Editor: Арэшка Вацлаў
Publishing/ Printing House: Наша Ніва
Category: Culture
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4655]; EEDC — [1257]
Call Number: X.2.KAR
Supplementary Data: Акцыя «Каралеўства Беларусь» прафінансаваная Фундацыяй Стэфана Баторыя (Варшава), Інстытутам Адкрытага Грамадзтва (Будапэшт) і Беларускім Фондам Сораса (Менск). У траўні 1997 году ў выніку перасьледаў з боку дзяржавы Беларускі Фонд Сораса мусіў быў прыпыніць сваю дзейнасьць. 3-за гэтых вонкавых абставінаў Беларускі Фонд Сораса ня змог да канца выканаць свае функцыі па арганізацыі імпрэзы.
Абвясьціўшы незалежнасьць у 1991 годзе, Беларусь, гаротная зямля, барукаецца паміж рэцыдывамі саўка, расейскім імпэрыялізмам і ўласнай свабодай. Яе культура, ці ня самая афіцыёзная і канфармісцкая за савецкім часам сярод усіх суседніх культураў, паступова зьнікае разам з сваімі носьбітамі. А тое, што прыходзіць на зьмепу, - вырастае з рапейшых, дасавецкіх традыцыяў і з досьведу іншых культураў сьвету. Мы называем яе "посткаляніяпьнай культурай". Яе адрозныя рысы - нонканфармізм, актыўныя пошукі індывідуальнага стылю, міжжанравасьць. Гэта новая беларуская культура, якая вырастае насуперак папярэднікам, якія, у сваю чаргу, вырасьлі насуперак нацыянальнай традыцыі. Новая культура, прадстаўнікі якой рэпрэзэнтаваныя ў гэтым каталёгу, не пазьбягае палітыкі на гаротнай зямлі і стварае ёй сваю культурную альтэрнатыву - "Каралеўства Беларусь".