Журба Янка, Творы

Творы

Лірыка. Вершы для дзяцей. Проза. Публіцыстыка

Журба Янка

Publication Place: Мінск

Publication Date: 1993

Publisher: Мастацкая літаратура

Publishing/ Printing House: Мастацкая літаратура

Sizes: 141с., 21 см

ISBN: 5-340-00771-5

Category: Belles-Lettres

Copyright © 1993 by Бельскі А. уклад.

Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)

Copy Numbers: EEDC — [1625]; MiOKB — [2699]

Call Number: V.1.Żur

UDC: 882.6-1=826

Імя Янкі Журбы з'явілася ў газеце «Наша ніва» ў той час, калі з яе старонак ужо шырока гучаў голас Я. Купалы і Я. Коласа. Першы верш паэта «На беразе Дзвіны» быў надрукаваны «Нашай нівай» у 1909 г., і гэтая публікацыя стала дэбютам маладога паэта. У 1906-1909 гг. Я. Журба вучыўся ў Глухаўскім настаўніцкім інстытуце на Украіне. Якраз у гэты перыяд і адбываецца светапогляднае пасталенне паэта, пра што ён згадвае ў сваёй аўтабіяграфіі: «Прысылка газет і ветлівае пісьмо рэдактара «Нашай нівы» абудзілі маю нацыянальную свядомасць». Я. Журба ўсёй душой далучаецца да літаратурнага і грамадскага жыцця Беларусі, піша шматлікія вершы, допісы ў «Нашу ніву», у якіх з грамадзянскай устурбаванасцю і заклапочанасцю гаворыць пра меабходнасць глыбокага абуджэння сацыяльна-адраджэнскага духу народа, гартавання яго нацыянальнай самасвядомасці. Творчасць Я. Журбы мацавала лірычны статус беларускай паэзіі, яна прасякнута грамадзянскім, патрыятычным пафасам. Звяраючы свой паэтычны крок з словам Я. Купалы і Я. Коласа, Я. Журба страсным і натхнёным радком імкнуўся сумленна ўзрабляць ніву беларускага Адраджэння, якое, трэба сказаць, дало магутныя крылы ўсёй беларускай літаратуры і культуры на пачатку XX стагоддзя.

Belarusian publishers: Мастацкая літаратура

Catalog: EEDC | MiOKB

Only in the library of the East European Democratic Centre (hardcopy)
Only in the library of the Belarusian Culture Community and Museum (hardcopy)

Worth reading:

Журба Янка, Творы

Творы

лірыка, вершы для дзяцей, проза, публіцыстыка

Журба Янка

Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні, публіцыстычныя допісы. More »