Права на волю, № 19 (280) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэн

№ 19 (280) 2010

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2010-10

Publisher: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 by Праваабарончы Цэнтр Вясна

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Ад сталіцы да самых ускраінаў. Паводле "Каляндарнага плану арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", зацьверджанага Цэнтральнай камісіяй, збор подпісаў выбаршчыкаў будзе праходзіць да 29 кастрычніка ўключна. Варта адзначыць, што збор подпісаў паступова набраў хаду па ўсёй Беларусі. Аднак пакуль гэты працэс нельга назваць раўнамерным і бесперашкодным... Жыхары некаторых гарадоў і мястэчкаў ужо мелі магчымасьць ня толькі падпісацца, але і асабіста паразмаўляць з патэнцыйнымі кандыдатамі. Але, зразумела, што асноўная праца зараз разгортваецца ў сталіцы краіны. Так, каля сталічнага ГУМу ўжо разгарнуліся пікеты па зборы подпісаў за вылучэньне Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Рыгора Кастусёва і ажно некалькі – за Аляксандра Лукашэнку. Некаторыя прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы прыязджаюць на пікеты асабіста. Да іх пастаянна зьвяртаюцца людзі з пытаньнямі, на якія яны імкнуцца падрабязна адказаць. Такія сустрэчы з выбаршчыкамі сталіцы правялі Яраслаў Раманчук, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Алесь Міхалевіч ды інш.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Права на волю, № 6 (310) 2012

Права на волю

№ 6 (310) 2012

Партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна", быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі г. Парыжа ў пятніцу 11 траўня. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой голас да кампаніі за вызваленьне знакамітага беларускага праваабаронцы. More »


pdf
Права на волю, № 5 (309) 2012

Права на волю

№ 5 (309) 2012

Сваякі Улада Кавалёва атрымалі паведамленьне з Вярхоўнага суда, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Даведку пра тое, што прысуд прыведзены ў выкананьне, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. Гаварыць яна ня можа – толькі плача. "Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд... ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама ... More »


pdf
Права на волю, № 4 (308) 2012

Права на волю

№ 4 (308) 2012

Вядомага праваабаронцу Валера Шчукіна з-за адмовы аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС у рэгістрацыі фактычна пазбаўляюць пенсіі і крыніцы існаваньня. Згодна з новымі папраўкамі ў закон, атрымліваць пенсію трэба будзе па месцы рэгістрацыі. А ў Валера Шчукіна рэгістрацыі няма, дзевяцьгод таму яго незаконна выпісалі на вуліцу. За перыяд паўгадавой цяжбы ў судах Валер Шчукін дайшоў 19 сьнежня 2011 году да Вярхоўнага суда. ... More »


pdf
Права на волю, № 3 (307) 2012

Права на волю

№ 3 (307) 2012

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня. Еўрапейскія дэпутаты заклікалі беларускі рэжым памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных на сьмерць за тэракт у менскім метро, ды правесьці "поўнае, справядлівае і бесстароньняе расьследаваньне" выбуху ў метро. More »


pdf
Права на волю, № 1-2 (305-306) 2012

Права на волю

№ 1-2 (305-306) 2012

Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёну сталіцы. Бяляцкага ў суд не прывезьлі. Зала паседжаньня была запоўненая практычна ўся. Акрамя сваякоў Бяляцкага, было шмат журналістаў, грамадзкіх актывістаў, замежных дыпламатаў. Фотакарэспандэнтам забаранілі весьці здымкі. More »


pdf
Права на волю, № 19 (304) 2011

Права на волю

№ 19 (304) 2011

63-я гадавіна абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, што адзначалася 10 сьнежня Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў, названая неардынарным для правоў чалавека годам. "Гэты год быў не падобны да іншых з пункту гледжаньня абароны правоў чалавека. Ніколі раней праваабарончая дзейнасьць не была такой актуальнай і важнай. І, дзякуючы яднальнай і мабілізуючай сіле сацыяльных сетак, у змагароў за правы чалавека ператварыліся самыя звы... More »


pdf
Права на волю, № 18 (303) 2011

Права на волю

№ 18 (303) 2011

30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Намесьнік Генеральнага пракурора Аляксей Стук папрасіў пакараць Кавалёва і Канавалава выключнай мерай. Дзяржабвінаваўца палічыў віну абвінавачаных даказанай цалкам. Каля 50 тысячаў карыстальнікаў інтэрнэту падпісалі петыцыю за тое, каб не караць сьмерцю падазраваных у выбухах. У залю суда не пусьцілі фота- і відэа... More »


pdf
Права на волю, № 16-17 (301-302) 2011

Права на волю

№ 16-17 (301-302) 2011

Ганаровы госьць ня можа прысутнічаць... Гэтая думка праходзіла рэфрэнам падчас уручэньня дацкім выданьнем Politiken прэміі свабоды (Politiken Freedom Prize) Алесю Бяляцкаму і Праваабарончаму цэнтру "Вясна", які ён ўзначальвае. Прысутнасьць лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Капенгагене 14 лістапада, была сімвалічнай – у зале вісеў постэр з яго графічнай выявай. Ад імя "Вясны" прэмію атрымаў намесьнік кіраўніка праваабаронч... More »


pdf
Права на волю, № 15 (300) 2011

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 15 (300) 2011

"З вялікім непакоем мы прымаем да ведама зацьверджаны ў беларускім парламенце праект паправак да закону аб грамадзкіх арганізацыях, нацэлены на міжнародную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазіцыі", – заявіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Яна адзначыла, што новы законапраект "мае на ўвазе далейшае ўзмацненьне жорсткасьці абмежава... More »


pdf
Права на волю, № 13-14 (298-299) 2011

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 13-14 (298-299) 2011

15 верасьня Еўрапарламент у Страсбургу прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітзьняволеных ды асудзіў рэпрэсіі супрацьапазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У дакуменце выказваецца глыбокая заклапочанасьць пагаршэньнем становішча з правамі чалавека ў Беларусі, "лішнім доказам чаго – арышт кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" А. Бяляцкага". У рэзалюцыі падкрэс... More »