Ліс Арсень

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1934 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Арсень Ліс. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Савіцкі Мікалай

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікалай Савіцкі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

З Бацькаўшчынай у сэрцы, 17.10.2010

З Бацькаўшчынай у сэрцы

20 гадоў Згуртавання беларусаў сьвету Бацькаўшчына

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2010-10-17

Editor: Косцін Зміцер

Publisher: Беларускае Радыё Рацыя

Book Series: З Бацькаўшчынай у сэрцы

Category: Radio auditions

Copyright © 2009 by Беларускае Радыё Рацыя

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

20 гадоў Згуртавання беларусаў сьвету Бацькаўшчына. Больш за сто арганізацыяў з 25 краінаў аб’ядноўвае Згуртаванне беларусаў сьвету Бацькаўшчына, якое ўжо 20 гадоў каардынуе сувязь беларусаў замежжа з метраполіяй. Намаганнямі беларускай інтэлігенцыі ў 1990 годзе паўстала згуртаванне беларусаў сьвету і як заўважае адзін з заснавальнікаў, акадэмік Радзім Гарэцкі – арганізацыя стала адказам на чаканні зьменаў у канца васьмідзесятых – пачатку дзевяностых гадоў. 22 кастрычніка урачыстым паседжаннем Малой Рады Згуртавання беларусаў сьвету сябры арганізацыі адсьвяткуюць 20 годзьдзе яе заснавання. Акрамя таго 26 лістапада згуртаванне правядзе вечарыну, якая будзе прысвячацца юбілею арганізацыі.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся перадача ў адным файле    play