Барадулін Рыгор

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1935 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Рыгор Барадулін. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Гэта мы - гэта наша гісторыя

Гэта мы - гэта наша гісторыя

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2006

Editor: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Publisher: МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"

Sizes: 94 с., іл., 30 см

Category: History; Culture; Children’s Books

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [2007]

Дзіцячы свет шматкаляровы і разнастайны, дзеці дапытлівыя і цікаўныя да ўсяго, што ёсць, што было і што будзе. Вось чаму дзеці адгукнуліся на прапанову зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, адчуць мінулае, дзе пад звон мячоў і дзідаў нашы продкі баранілі Бацькаўшчыну. Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі - герой Аршанскай перамогі, паўстаюць на малюнках юных мастакоў. Гісторыя Беларусі ў малюнках дзяцей - першае падобнае выданне ў Беларусі. Пераважную част-ку твораў, што ўвайшлі ў альбом, складаюць працы ўдзельнікаў і пераможцаў дзіцячых літаратурна-мастацкіх конкурсаў, якія Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ладзіць цягам шасці гадоў. Юнае пакаленне цікавіцца нашай гісторыяй, і гэта абнадзейвае, што мы маем будучыню, што мы не згубімся сярод іншых народаў і цывілізацый.

Catalog: BTH

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)