Publication Place: Менск
Publication Date: 2006-04
Editor: Белавусаў Уладзіслаў
Publisher: Цэнтр падтрымкі маладзёжных ініцыятыў, рэдакцыя часопісу “Праўнік”
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [2916]
Supplementary Data: Часопіс на беларускай і ангельскай мовах; пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылкі на аўтара ды часопіс “Праўнік” ёсьць абавязковымі; рэдакцыя не нясе адказнасьці за выкладзеныя ў аўтарскіх тэкстах факты; ды можа не падзяляць пункту гледжаньня асобных аўтараў; У дызайне вокладкі выкарыстана візуальнае афармленьне; тытульнай Інтэрнэт-бачынкі часопіса “Праўнік” http://praunik.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдактарскай рады часопісу Праўнік
Дваццатае стагодзьдзе шмат у чым зьмяніла нашае жыцьцё, зрабіўшы яго больш мабільным і віртуальным. Зараз цяжка ўявіць сабе нашае існаваньне без электроннага сеціва. Дарэчы, наш праект таксама пачынаўся й працягвае сваё жыцьцё ў Сеціве (www.praunik.org). Таму ў гэтым нумары мы вырашылі скіраваць ўвагу перадусім на “электроннае” права, то бок на месца сутыку права ды сфэры найноўшых электронных тэхналёгіяў. З аднаго боку, разьвіцьцё Інтэрнэту выклікала да жыцьця новыя формы бізнэсу, але, зь іншага, права не заўжды пасьпявае разьвівацца ўсьлед за грамадзтвам, што спараджае багата актуальных пытаньняў, такіх як, напрыклад, легалізацыя бізнэс-ліставаньня праз Інтэрнэт, разьвіцьцё і абарона аўтарскіх правоў, нядобрасумленная канкурэнцыя і г.д. У гэтым нумары мы зьвяртаемся толькі да некаторых пытаньняў права і Інтэрнэту. Разьвіцьцё электронных тэхналёгіяў ня толькі паўплывала на права, але спарадзіла новыя тэорыі і ў палітычнай навуцы, таму адзін з артыкулаў прысьвечаны праблемам электроннага ўраду.
Catalog: Kamunikat.org | EEDC
Periodicals: Праўнік
Юрыдычны часопіс “Праўнік” первясткова паўстаў як on-line праект у лістападзе 2004 году зь ініцыятывы шэрагу студэнтаў ды асьпірантаў права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, што імкнуліся такім чынам хаця б неяк запоўніць нястачу якаснай праўнай інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак ужо праз паўгады функцыянаваньня ўэб-бачынкі часопіса выявілася відавочнай неабходнасьць пашырэньня праекту коштам выпуску друкаванага выданьн... More »