Кабржыцкая Таццяна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Таццяна Кабржыцкая.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Праўнік, 01/2005

Праўнік

Часопіс юрыстаў і палітолягаў

01/2005

Publication Place: Менск

Publication Date: 2005-11

Editor: Белавусаў Уладзіслаў

Publisher: Цэнтр падтрымкі маладзёжных ініцыятыў, рэдакцыя часопісу “Праўнік”

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: EEDC — [265]

Supplementary Data: Часопіс на беларускай і ангельскай мовах; пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылкі на аўтара ды часопіс “Праўнік” ёсьць абавязковымі; рэдакцыя не нясе адказнасьці за выкладзеныя ў аўтарскіх тэкстах факты; ды можа не падзяляць пункту гледжаньня асобных аўтараў; У дызайне вокладкі выкарыстана візуальнае афармленьне; тытульнай Інтэрнэт-бачынкі часопіса “Праўнік” http://praunik.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдактарскай рады часопісу Праўнік

Юрыдычны часопіс “Праўнік” первясткова паўстаў як on-line праект у лістападзе 2004 году зь ініцыятывы шэрагу студэнтаў ды асьпірантаў права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, што імкнуліся такім чынам хаця б неяк запоўніць нястачу якаснай праўнай інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак ужо праз паўгады функцыянаваньня ўэб-бачынкі часопіса выявілася відавочнай неабходнасьць пашырэньня праекту коштам выпуску друкаванага выданьня, першы нумар якога мы й прапануем зацнаму чытачу. На сёньняшні дзень на кніжным/прэсавым рынку краіны ды ў байнэце склалася дзіўная сытуацыя, калі праўная літаратура, юрыдычная аналітыка й навіны права краіны падаюцца амаль спрэс па-расейску. Больш за тое, пасьля 1995 году назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці праўных курсаў у дзяржаўных і прыватных ВНУ, што чытаюцца па-беларуску. Ніводнае аддзяленьне права краіны ня можа пахваліцца наяўнасьцю хаця б адное акадэмічнае групы/плыні, якая б мела магчымасьць атрымліваць юрыдычную адукацыю на роднай мове. Фактычна па-беларуску (дый то не заўсёды) чытаюцца толькі лекцыі зь гісторыі дзяржавы й права Беларусі. Працэс распрацоўкі ўласнае юрыдычнае тэрміналёгіі настолькі замаруджаны, што цягам апошніх 10-і год не было выдадзена ніводнага беларускамоўнага юрыдычнага слоўніка. Да таго ж, афіцыйныя выданьні часта папросту калькуюць праўныя тэрміны з расейскае мовы й практычна ніколі не адыходзяць ад сумнеўных лексычных штампаў савецкіх часоў.

Catalog: Kamunikat.org | EEDC

Periodicals: Праўнік

View/ Download This Chapter/ Article... Прадмова-маніфэст
View/ Download This Chapter/ Article... Тацяна Фадзеева. Гуманізм і вяршэнства права ў Статутах Вялікага княства Літоўскага.
View/ Download This Chapter/ Article... Пётра Рудкоўскі. "Натура" ці "канвэнцыя"? Пытаньне пра фундамэнт этыкі і права.
View/ Download This Chapter/ Article... Торстэн Кайзэр. Эўрапеізацыя як выклік праўнай гісторыі.
View/ Download This Chapter/ Article... Уладзіслаў Белавусаў. Трактаваньне панятку "свабода выяўленьня" ў рашэньнях Эўрапейскага суда па правох чалавека.
View/ Download This Chapter/ Article... Кірыл Касьцян. Супрaцa Фaрэрскіх выспaў і Эўрaпейскaгa Зьвязу як прыклaд пaўночнa-aтлянтычнaгa скептыцызму нaконт Эўрaзьвязу.
View/ Download This Chapter/ Article... Уго Чэ П’ю Дэза. Складанае грамадзянства.
View/ Download This Chapter/ Article... Kirył Kaścian. Kanstytucyja Eŭraźviazu: historyja, prablemy dy perspektyvy.
View/ Download This Chapter/ Article... Марына Хляба. Рыксдаг: швэдзкая мадэль парлямэнтарызму.
View/ Download This Chapter/ Article... Вольга Парфенчык. Прадмет незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і прэкурсораў.
View/ Download This Chapter/ Article... Наста Курганава. Пра судовую практыку па справах аб выкраданьнях маёмасьці (на матэрыялах агляду судовай практыкі).
View/ Download This Chapter/ Article... Аляксандра Рагажынская. Купля-продаж нерухомай маёмасьці: сучасны стан і праблемы заканадаўства.
View/ Download This Chapter/ Article... Вольга Парфенчык. Праўная ахова cумежных правоў: тэорыя, практыка, пэрспэктывы.
View/ Download This Chapter/ Article... Ганна Жарабцова. Урэгуляваньне спрэчкі шляхам пасярэдніцтва.
View/ Download This Chapter/ Article... Томаш Цыроль. Прaктыкa aховы пэрсaнaльных дaдзеных і aбaроны aсaбістых прaвоў у Польшчы.
View/ Download This Chapter/ Article... Яраслаў Крывой. Канвэнцыя №181 Міжнароднай арганізацыі працы і рэгуляваньне заёмнай працы.
View/ Download This Chapter/ Article... Наста Курганава. Выпрабавальны тэрмін для ката ў мяху.
View/ Download This Chapter/ Article... Тацяна Фадзеева. Права грамадзкасьці на ўдзел у прыняцьці экалягічна значных рашэньняў.
View/ Download This Chapter/ Article... Уладзіслаў Белавусаў. Юрыдычная тэрміналёгія: нарыс праблематыкі.
View/ Download This Chapter/ Article... Кірыл Касьцян. Цывільны ці грамадзянскі?
View/ Download This Chapter/ Article... Тацяна Фадзеева. Артыкул па матывах дыскусіі на форумах.
View/ Download This Chapter/ Article... Франк Дзювэль. Глябалізацыя кантролю над міграцыяй.
View/ Download This Chapter/ Article... Гары ЎІЛЗ. Чым ёсьць справядлівая вайна?
View/ Download This Chapter/ Article... Сяргей Богдан. Да каго належыць Паўночны Каўказ?
View/ Download This Chapter/ Article... Андрэй Вітушка. Уплыў асацыяцыяў грамадзянаў на прыняцьцё палітычных рашэньняў: сусьветная і нацыянальная практыка.
View/ Download This Chapter/ Article... Доктар Дзювэль: Беларусь ператворыцца ў краіну іміграцыі | К.Касьцян
View/ Download This Chapter/ Article... Інтэрвію з асьпірантам БДУ Яраславам Крывым: ці варта вучыцца за мяжою | У. Белавусаў
View/ Download This Chapter/ Article... Кантакты й інфармацыя для будучых аўтараў
View/ Download This Chapter/ Article... Рэдактарская рада
View/ Download This Chapter/ Article... Праўнік 01/2005

Worth reading:

pdf
Праўнік, 01 (02) 2006

Праўнік

Часопіс юрыстаў і палітолягаў

01 (02) 2006

Дваццатае стагодзьдзе шмат у чым зьмяніла нашае жыцьцё, зрабіўшы яго больш мабільным і віртуальным. Зараз цяжка ўявіць сабе нашае існаваньне без электроннага сеціва. Дарэчы, наш праект таксама пачынаўся й працягвае сваё жыцьцё ў Сеціве (www.praunik.org). Таму ў гэтым нумары мы вырашылі скіраваць ўвагу перадусім на “электроннае” права, то бок на месца сутыку права ды сфэры найноўшых электронных тэхналёгіяў. З аднаго боку, разьвіцьцё Інтэ... More »