Publication Place: Бярозаўка
Publication Date: 2009-05
Editor: Бяздумны Алік
Publisher: Бяздумны Алік
Copyright © 2009 by Вольная Бярозаўка
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Шаноўныя чытачы! Вось ужо год, як выходзіць нашая газэта. Нам не выпадае казаць пра папулярнасьць ці нейкія рэйтынгі, бо мы ня маем пастаянных чытачоў, ня можам праводзіць апытаньні, наладзіць падпіску. Ды й наклад у нас абмежаваны. Мы можам меркаваць толькі па водгуках нашых знаёмых і выпадкова пачутых рэпліках незнаёмых людзей. Вядома, ёсьць такія, што ня толькі ганяць нашую працу, але і наогул любыя праявы вальнадумства. Такія людзі не чытаюць "недазволеных" газэт, рвуць іх, грэбліва выкідаюць са сваіх скрыняў, нібы баючыся заразіцца. Але такіх няшмат. Даводзілася нам чуць і заўвагі. Напрыклад, наконт таго, каб было болей інфармацыі па мясцовых праблемах. Што ж, заўвага слушная, але мы, на жаль, ня можам апэратыўна падаваць інфармацыю, і таму пакуль газэта будзе зробленая і надрукаваная, пра гэтыя "навіны" ужо пачнуць забывацца. Таму мы намагаемся падаваць пшкую інфармацыю, якой няма ў афіцыйных, дзяржаўных СМІ.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Вольная Бярозаўка
Будуць выбары. Але ці будзе выбар? Пачалася кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Ня гледзячы на зьмены, ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства, і гучныя заявы кіраўніцтва краіны пра тое, што гэтыя выбары будуць “самымі адкрытымі і дэмакратычнымі”, ужо першыя дні кампаніі паказалі, што нічога не зьмянілася. Паводле новай рэдакцыі Выбарчага кодэксу, у выбарчых камісіях усіх узроўняў павінна быць ня менш за траціну прадстаўнікоў пал... More »
Эканамічныя прагнозы 2010. Па меркаваньню эканамістаў, курс даляра ў наступным годзе можа падвысіцца на 8-10%, праўда невядома, ці правядуць улады разавую дэвальвацыю, ці гэта будзе адбывцца паступова. Але ў дзяржбюджэт на наступны год уведзены курс даляра 3100 рублёў. Чакаецца змяншэньне курса эўра: такія суадносіны да даляра, як зараз, прыносяць страты эканоміцы Эўразьвязу, лічаць эўрапейскія аналітыкі. 3 наступнага году Беларусь паві... More »
Эўрафорум адбыўся. 14 лістапада ў Менску, ў ДК МАЗа, адбыўся Беларускі Эўрапейскі форум. Мерапрыемства было задуманае як пляцоўка для абмеркаваньня розных поглядаў на супрацоўніцтва з Эўропай. У форуме ўдзельнічалі больш за 800 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі і больш за 200 гасьцей, у тым ліку і замежных: з Польшчы, Германіі, Францыі, Латвіі, Расеі. Падчас Форуму абмяркоўваліся розныя шляхі разьвіцьця Беларусі ў палітычным, эканамічн... More »
Беларусы хочуць у Эўропу. З іншым прэзыдэнтам. Нацыянальны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў (НІСЭПД) правёў чарговае апытаньне жыхароў Беларусі. На пытаньне аб тым, чые інтарэсы выражае цяперашняя ўлада, больш за ўсё адказаў (34,1%) сабралі «чыноўнікі і бюракраты». Адказ «такіх людзей, як я» набраў 25%, а «бедных і сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва» — толькі 12%. На думку амаль 40% апытаных, «за 15 гадо... More »
МВФ выставіў умовы. Але наўрад ці беларуская ўлада будзе іх прытрымлівацца. Міжнародны валютны фонд патрабуе ад беларускіх уладаў значна скараціць умяшальніцтва ў эканоміку краіны, а таксама правесьці лібералізацыю заробкаў і адмовіцца ад устанаўленьня абавязковых плянавых паказьнікаў на макра-эканамічным узроўні і ўзроўні прадпрыемстваў. Але беларускія незалежныя эканамісты скептычна ставяцца да магчымасьці лібералізацыі нашай сістэмы,... More »
Гадаваць сьвіней, перапрацоўваць салому - і будзем зьыць як у Эўропе. Пачынаецца рэвалюцыя, сказаў Аляксандр Луакшэнка. Праўда, толькі ў сьвінагадоўлі. Падчас паездак па рэгіёнах ён наведаў буйныя сьвінакомплексы, пабудаваныя па эўрапэйскіх тэхналёгіях. Мабыць, яму спадабалася, калі заявю, што па такіх узорах будзе перабудоўвацца ўся галіна. More »
Пагулякі падчас чумы. Не перастае зьдзюляць сваімі выхадкамі наш "усенароднаабраны". Калі ўжо і афіцыйныя СМІ цьвердзяць, што ў краіне не хапае сродкаў на падтрымку эканомікі і трэба ашчаджаць кожную капейчыну на ўсім (а найболей скарачаць сацыяльныя праграмы), трэба ж было даўмецца зладзіць такі вайсковы парад ды з пампезна-феерычным шоў! More »
Стабілізец не стабілізуецца. Як бачна па апошніх днях, кошты на валюту, насуперак перакананьням уладаў, усё ж такі пачалі расьці. Гэта чакалася, і павінна было адбыцца раней, бо беларуская эканоміка моцна прывязаная да расейскай, а там дэвальвацыя склала болын за 50%. У нас была на ўзроўні прыблізна 30%, але прагнозы на бліжэйшы час рабіць складана. Мяркуецца, што курс даляра можа сягнуць 3150-3200 рублёў, а можа і болей.Расея пакуль ад... More »
26 красавіка - дзень Чарнобыльскай трагедыі. Мінула ўжо 23 гады, і людзі пачынаюць патроху забываць тыя жахлівыя падзеі. Урад адмяняе льготы ліквідатарам, на забруджаных тэрыторыях вырошчваюць жыта... Мінула ўсяго 23 гады. Бо наступствы таго выбуху яшчэ доўга будуць уплываць на жыцьці і здароўе беларусаў. Хаця ўжо сёньня ўзровень анкалагічных захворваньняў у 50 разоў вышэйшы, чым да катастрофы. Але выглядае на тое, што Чарнобыль нічому... More »
25 сакавіка - Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, сувэрэнная незалежная дзяржава. I толькі 1 студзеня 1919 г., каб расцягнуць у розныя бакі беларускіх сацыялістаў і дэмакратаў, расейскія балынавікі абвесьцілі ў Смаленску (які, дарэчы, тады лічыўся беларускім горадам) БССР, і потым ад імя створанай імі ўлады вынішчалі на працягу 70 гадоў усё беларускае. Ды й цяперашняя ўлада юрыдычна неза... More »