Publication Place: Менск
Publication Date: 2001
Editor: Дзярновіч Алег
Publisher: Архіў Найноўшае Гісторыі
Book Series: Athenaeum: Commentari Historiae et Culturae
Sizes: 128с., 21см
Copyright © 2001 by Шуфляда, А. Фядорчанка - вокладка
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [324.]
Перадвыбарчая атмасфэра з яе эмоцыямі і няспраўджанымі спадзяваньнямі здольная абудзіць у чалавека моцныя пачуцьці – ад узьнёсласьці да расчараваньня. Між тым, прыкладнáя функцыя выбараў – гэта зусім не зьмена курсу, а фармаваньне легітымнага ўраду (варыянт: ураду, які мяркуе, што ён легітымны). Палітычная практыка многіх краін сьвету, да прыкладу Лацінскай Амэрыкі, сьведчыць, што тыповае меркаваньне наконт выбараў, быццам яны даюць магчымасьць часьцей абнаўляць уладу, аказваецца даволі наіўным. Калі ж заходзіць размова пра важныя зьмены ў самім ладзе жыцьця, то да гэтых трансфармацыяў павінна быць падрыхтаванае грамадзтва, якое ўжо праз працэдуру выбараў можа паўплываць на маштабы і тэмпы пераўтварэнняў. Так і ў Беларусі шмат гаворыцца пра прагу новага, але спробы хаця б акрэсліць гэтую ўяўную пэрспэктыву робяцца вельмі нясьмела і незаўважна. Уся духоўная энергія скіроўваецца на адмаўленьне, на імкненьне пакончыць з аўтарытарным рэжымам. Што будзе “пасля”? Ці задумваюцца над гэтым удзельнікі палітычнага працэсу? Можа быць, яны асьцярожна прыхоўваюць свае думкі ў адчуваньні таго, што прасторы для выбару іхняй краіне пакінута зусім няшмат? (А. Дзярновіч, Прыкладныя функцыя, фрагмэнт)
Catalog: BTH | Прыватны кнігазбор
Periodicals: Шуфляда
Пры спробе асэнсаваць падзеі з Найноўшае гісторыі Беларусі надыходзіць пачуцьцё сутыкненьня зь нейкай новай рэальнасьцю. На тле маналітаў Бэсэсэр, расейскай акупацыі, камуністычнай ідэалёгіі да канца незразумелымі выглядаюць праявы незалежнай грамадзкай актыўнасьці. Першыя знаёмствы з гэтымі сьведчаньнямі могуць прынесьці адчуваньне сэнсацыі. Ужо потым узьнікае жаданьне злучыць гэтыя роз-ныя фрагмэнты гісторыі, жаданьне знайсьці нейкую ... More »