![]() |
![]() |
Publication Place: Беласток
Publication Date: 1974
Editor: Кандрацюк Міхал
Editorial Staff: Баршчэўскі А. і інш.
Publisher: Беларускае Грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы. Беластоцкае навуковае таварыства
Sizes: 152с., 21см
Category: Ethnography; History; Belarusian Language; Culture; Society
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [929], [291]; MiOKB — [2973]
«Навуковы зборнік», які ўпершыню выдаецца сумесна Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы і Беластоцкім навуковым таварыствам, з'яўляецца трэцім зборнікам прац членаў і супрацоўнікаў навуковага гуртка, які дзейнічае пры ГП БГКТ. Першы публіцыстычна-навуковы зборнік пад загалоўкам «Навукова-літаратурны зборнік і беларускі каляндар 1961» выйшаў у нятрапным спалучэнні навуковага матэрыялу з матэрыялам аднагадовай важкасці. Хаця навуковы і літаратурны матэрыял займае ў ім звыш дзвюх трэціх месца, то ўсё ж каляндарная частка даўно ўжо ўстарэла і памяншае агульную вартасць зборніка. Другі «Навуковы зборнік» быў выдадзены Беларускім грамадска-культурным таварыствам у 1964 годзе. Некаторыя артыкулы і іншыя навуковыя матэрыялы публікаваліся таксама ў паасобкых выданнях «Беларускіх календароў» і ў тыднёвіку «Ніва».
Catalog: BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Беларуская сялянска-работніцкая грамада — грамадска-палітычная арганізацыя кіраівала барацьбой за нацыянальнае і грамадскае вызваленне Заходняй Беларусі і здабыла на працягу кароткага перыяду сваёй легальнай дзейнасці (1925—1927) вялікія ўплывы сярод сялян, рабочых, а таксама беларускай інтэлігенцыі. Адсюль яе гісторыя заслугоўвае на ўвагу даследчыкаў міжваеннага дваццацігоддзя. Аднак, як да гэтага часу, нямнога маем распрацовак на тэму... More »