Publication Place: Мінск
Publication Date: 2002-09
Editor: Мальдзіс Адам
Editorial Staff: С. Гваздзёў, Э. Дубянецкі (нам. гал. рэд.), У. Конан, Н. Іванова, А. Мальдзіс (гал. рэд.), В. Скалабан, Л. Уладыкоўская-Канаплянік, Г. Цыхун
Publisher: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
Sizes: 64с., 21см
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [252]
Набліжаецца 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У сувязі з гэтым я рашыў паглядзець (як гэта раней зрабіў у дачыненні да Янкі Купалы), што ведаюць пра яго на маёй «другой радзіме». Скажу шчыра: атрымалася небагата, паасобныя факты мала звязаны паміж сабой. Але ж яны пераважна невядомы беларускім бібліёграфам. Ды і, сабраныя разам, яны дазваляюць сцвердзіць, што Коласа ў Рэспубліцы Саха (Якуція) ведаюць. Упершыню творы Я. Коласа, напэўна ж, трапілі ў Якуцію разам з газетай «Наша ніва», якую атрымоўвалі тут ссыльныя з беларускага краю. Наступны этап знаёмства, ужо зафіксаваны ў друку, — часы Вялікай Айчыннай вайны. Так, 10 красавіка 1942 г. газета «Полярный большевнк», орган Якуцкага палітаддзела Паўночнага марскога шляху, змясціла матэрыял «Другі Усеславянскі мітынг у Маскве», дзе гаворыцца, што на гэтым форуме выступаў беларускі паэт. Прыведзены яго словы: «Славяне і славянкі! Успомнім у гэты грозны час сваю адказнасць перад нашым пакаленнем, і гора будзе нам і нашым дзецям, калі мы пакінем для іх ланцуп' нямецкай няволі! Да зброі, браты-славяне! На барацьбу за волю, за свае землі, за сваю нацыянальную незалежнасцьі культуру!
Catalog: BTH
Periodicals: Кантакты і дыялогі
Кіеў завітаў у Мінск. Так, завітаў. I не толькі ў пераносным, але і ў прамым значэнні. 22-23 красавіка ў Мінску прайшлі Дні Кіева. Завітаў у сталіцу Беларусі Кіеў у асобах паважаных гасцей — яго мэра Аляксандра Амельчанкі, начальніка Галоўнага ўпраўлення культуры і мастацтваў кіеўскага гарвыканкама Аляксандра Быструшкіна, генеральнага дырэктара Нацыянальнага музея Т. Р. Шаўчэнкі Сяргея Гальчанкі, сакратара Саюза пісьменнікаў Украіны Міх... More »
Беларуская дыяспара стварыла ў свеце шэраг навукова-культурных асяродкаў на нацыянальнай і духоўнай падставе, абапіраючыся на прынцыпы самавызначэння, самабытнасці і патрыятызму, захавання беларускай мовы, традыцый і рэлігійнасці. Арганізатарамі навукова-культурных асяродкаў з'яўляюцца прадстаўнікі інтэлігенцыі беларускага замежжа, у тым ліку навукоўцы, якія імкнуцца захаваць і развіваць беларускую культуру ў іншамоўным асяроддзі. Ствар... More »
Іосіф Гашкевіч — сын спачатку уніяцкага, а потым праваслаўнага святара Антонія Гашкевіча, які служыў у царкве в. Перасвятое Рэчыцкага павета. Пры царкве была прыходская школа, дзе бацька, а. Антоній, быў адзіным настаўнікам. Відаць, ён быў чалавекам неардынарным, бо лепшым шматгадовым яго сябрам стаў вядомы археограф, лексікограф, царкоўны гісторык протаіерэй Іаан Грыгаровіч. У 20-гадовым узросце Іосіф, як і яго старэйшы брат Іван, паст... More »
У 2001 г. Цэнтр праўна-гістарычных даследаванняў пры Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў пачаў усталёўваць навуковыя кантакты з чэшскімі гісторыкамі і, як ні дзіўна, калі згадаць цесную культурную ўзаемасувязь паміж чэхамі і беларусамі ў далёкім мінулым, у апошнія дзесяцігоддзі навуковая інфармацыя пра гістарычныя даследаванні ў нашых краінах была вельмі абмежаваная. У выніку беларускія даследчыкі амаль не карыстаюцца багатай чэшскай гіс... More »
«Канта́кты і дыяло́гі» — штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Выдаваўся ў 1996—2002 гадах у Мінску на беларускай мове[1]. Выйшлі 82 нумары. У 2000 годзе два нумары выдання выйшлі на англійскай мове. Галоўным рэдактарам часопіса быў Адам Мальдзіс. У 1998 годзе ў склад рэдкалегіі ўваходзілі Эдуар... More »
Дваццаць першае стагоддзе, на парозе якога мы стаім і на затуманеную даль якога паглядаем з трывогай, змушае нас азірнуцца на пройдзенае стагоддзе, каб адказаць сабе на пытанне: у якім кірунку мы рухаемся як нацыя — да самасцвярджэння і ўмацавання ці да самаліквідацыі? Пытанне гэтае кардынальна важнае, бо ад адказу на яго залежыць стан нашага духу, нашае самаадчуванне як удзельнікаў дзяржаўнага будаўніцтва. Пытанні пра кірунак развіцця ... More »
Фарміраванне сучаснага сібірскага соцыума адбывалася на працягу больш за 400 гадоў. Сярод сібірскіх навукоўцаў запанаваў погляд на далучэнне і асваенне Сібіры як на планетарны працэс распаўсюджвання еўрапейскай цывілізацыі, параўнальны з працэсам асваення Паўночнай Амерыкі. Асаблівасцю каланізацыі Сібіры з’явілася тое, што яна засялялася пераважна адной —славянскай этнічнай супольнасцю, уключаючы рускіх, украінцаў і беларусаў. Этнічнае ... More »
Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай краінай, у якой пануе міжнацыянальная раўнавага. Па даных перапісу насельніцтва ў мінулым, 1999 г. з 10 045 000 жыхароў Беларусі 81% аднеслі сябе да тытульнай нацыянальнасці — беларусаў; 19% прадстаўляюць больш за 140 нацыянальнасцей і народнасцей, у тым ліку 11% (1 141 731 чалавек) назвалі сябе рускімі; 3,9% (395 712 чал.) — палякамі; 2,4% (237 015 чал.) — украінцамі; 0,3% (27 798 чал.) — габрэямі; ... More »
Зварот аўтара да пытання пра магчымыя асабістыя стасункі беларускага першадрукара і карыфея нямецкага Адраджэння невыпадковы. Гэта лагічны вынік амаль трохгадовага даследавання іканалогіі ілюстрацый і ініцыялаў выданняў Ф. Скарыны. Аўтар у значнай ступені рэканструяваў старажытныя прыёмы стварэння выяўленчых ідэаграм. Яны грунтуюцца на сімволіцы Кабалы і ўвогуле культуры сярэдніх вякоў. Як вядома, гэта культура была пераважна філалагічн... More »
Па свайму агульнаму духу беларуская паэзія ХХ ст. — з’ява амаль чыста свецкага характару, і таму праблема адносін да Бога ў яе гісторыі навейшага перыяду — праблема ледзь не маргінальная. Маргіналізавалася яна ў свой час не толькі панаваннем вульгарна-сацыялагізаванага схематызму і ўсялякага роду ідэалагічнага дыктату, але таксама і тым, што рэлігійныя праблемы, па розных прычынах, у асноўным не мучылі беларускіх пісьменнікаў. Яны не бы... More »