Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа Х-ХХІ ст., Выд. першае

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа Х-ХХІ ст.

Publication Place: Варшава

Publication Date: 2005

Editor: Семаковіч Мар'ян

Translator: Цішук Ганна

Publisher: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Польскі інстытут у Мінску

Publishing/ Printing House: Demart

Sizes: 312 с.: іл., 21см

Category: History; Translations; Society; Biographies

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [1417]; EEDC — [2937]

Першыя сляды чалавека ў басейне Віслы і Одэра з'явіліся каля 100 тыс. гадоў да н. э. Неандэртальцы-паляўнічыя (homo sapiens neandertalis) пранікалі галоўным чынам на тыя землі, якія сёння ляжаць на поўдні Польшчы. Першыя сляды сталых стаянак чалавека (homo sapiens) сягаюць перыяду мезаліту (8-5,5 тыс. гадоў да н. э.). Менавіта ў гэты час плямёны з арэала прыдунайскіх культур пачалі засноўваць паселішчы на тэрыторыі Польшчы. 3 цягам часу (у тым ліку і з-за частых набегаў ваяўнічых азіяцкіх плямёнаў) насельнікі зямель сённяшняй Польшчы пачалі аб'ядноўвацца ў буйныя племянныя саюзы і ўзводзіць умацаваныя паселішчы. Прыкладам такой формы будаўніцтва з'яўляецца паселішча ў Біскупіне (VIII ст. да н. э.), размешчанае на востраве і абкружанае земляным валам. У ім пражывала каля 1000-1200 чалавек. Пазней, пачынаючы з VI ст. да н. э., тэрыторыя Польшчы становіцца аб'ектам скіфскіх і сармацкіх набегаў з усходу і кельцкіх і германскіх - з захаду. Захопнікі часта асіміляваліся, асядаючы на заваяваных тэрыторыях. Ваенныя паходы, акрамя знішчэнняў, прынеслі на гэтыя землі дасягненні цывілізацыі і актывізавалі гандаль: першае ўпамінанне пра "Бурштынавы шлях" - з Балтыйскага ўзбярэжжа ў Рым - датуецца V ст. да н. э.

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)
Only in the library of the East European Democratic Centre (hardcopy)
Only in the library of the private person in Belastok (hardcopy)