Арлоў Уладзімер

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Уладзімер Арлоў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

pdf
Беларус, 537

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

537

Горад Маклін (McLean) знаходзіцца 12 міляў ад Вашынгтону ў штаце Вірджынія. Маклінскі Грамадзкі цэнтар штогоду ўвосень ладзіць фэстываль, прысьвечаны культуры тае ці іншае краіны або рэгіёну. На сёлетнім фэстывалі былі прадстаўленыя культуры Беларусі, Расеі й Украіны. Арганізатарамі ўдзелу амэрыканскіх беларусаў сталіся Культурна-Адукацыйная Фундацыя імя Орсы-Романо ды вашынгтонскі гурток Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (старшыня ... More »


pdf
Беларус, 536

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

536

Беларускі Моладзёвы Рух Амэрыкі (БМРА) зарганізаваў 8 верасня пікет у падтрымку маладых актывістаў у Беларусі, якіх антыбеларускі рэжым імкнецца незаконна асудзіць і пазбавіць волі. Акцыя сабрала ля будынку ААН каля 20 чалавек пераважна зь Нью Ёрку і ваколіцаў. Падчас пікету быў зачытаны Зварот да моладзі з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы старшыні КХП БНФ Зянона Пазьняка. Удзельнікі акцыі распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра ап... More »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 39/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

39/2007

Створаны грамадскі камітэт дзеля аднаўлення Крыжа пакутаў у Курапатах. Гэта адбылося ў той жа дзень, калі стала вядома пра чарговы акт вандалізму на мемарыяле - у панядзелак увечары. Узначаліў камітэт Зянон Пазняк. Крыж быў усталяваны ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў у сталінскія гады, 29 кастрычніка 1989 году. Праўда пра Курапаты стала вядомая за год да гэтага, дзякуючы Пазьняку, які абнародаваў вынікі археалагічных раскопак ва... More »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 38/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

38/2007

Афіцыйныя СМІ больш не называюць прыватных гандляроў “вашывымі блохамі”. На тэлебачанні гаворка вядзецца пра нежаданне ўчорашніх “тарбэшнікаў” рэфармаваць і развіваць свой уласны бізнэс. Калгасы перасталі быць “святарнай каровай” рэжыму. Адсталым гаспадаркам будзе адмоўлена ў датацыях. Савецкая сістэма льготаў, што пакрывала сабою палову насельніцтва краіны, рэарганізуецца ў сістэму адраснай падтрымкі. Дзяржаўныя чыноўнікі загаварылі пр... More »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 37/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

37/2007

Гэта здарылася 9 верасня, калі жыхар Гомеля Сяргей Сямёнаў праходзіў беларуска-ўкраінскую мяжу праз пункт пропуску “Новая Гута”. Калі гомельскія мытнікі пра-панавалі маладому чалавеку запоўніць дэкларацыю, ён папрасіў бланк на беларускай мове. Патлумачыў, што не хацеў бы нарабіць памылак у афіцыйным дакуменце па-расейску. Мытнікі ўгледзелі ў гэтым “непадпарадкаванне”, склалі пратакол і накіравалі ў суд. Акурат такі самы інцыдэнт адбыўся... More »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 36/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

36/2007

У сераду патрыёты Беларусі адзначылі Дзень Герба і Сцяга. Гэты Дзень быў усталяваны 19 верасня 1991 году, калі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы — герб “Пагоня” і белчырвонабелы сцяг. Пра тое, як гэта адбывалася, карэспандэнту Радыё Свабода распавёў сябра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 12 склікання, старшыня дэпутацкай камісіі ў замежных ... More »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 35/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

35/2007

Такое ўражанне, што суды ў РБ заваленыя справамі аб адміністрацыйных парушэннях. Найперш - у сувязі з незарэгістраванай арганізацыяй “Малады фронт”. Не паспелі аціхнуць жарсці пасля судоў у Нясвіжы і Салігорску, якія скончыліся спагнаннем вялікіх штрафаў, як пачаўся суд у Баранавічах. Там судзілі маладафронтаўца Яраслава Грышчэню. У аўторак яму далі 930 тысяч рублёў штрафу. Але галоўныя падзеі разгарнуліся напярэдадні, калі спецназ затр... More »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 34/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

34/2007

1-га верасня ў Полацку адбылося адкрыццё помніка легендарнаму князю Ўсяславу Чарадзею. Гэта — першая конная статуя ў Беларусі. Не дзіва, што пра падзею паведамілі амаль усе беларускія СМІ. Але большасць абмежавалася кароткай інфармацыяй. Здзіўляе тое, што ў СМІ амаль немагчыма было знайсці фатаграфію гэтай знакавай скульптуры работы маладога мінскага мастака Аляксандра Прохарава. Што тычыцца самой постаці Ўсяслава Чарадзея, дык Беларуск... More »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 33/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

33/2007

24 жніўня стала вядома, што першы прэзідэнт дэмакратычнай Польшчы, лаўрэат Нобелаўскай прэміі міру за 1983 год Лех Валэнса вылучыў на гэтую пачэсную прэмію былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча. „Барацьба, у якой браў удзел Станіслаў Шушкевіч, прывяла да заканчэння эпохі падзелаў - на блокі, сістэмы, межы, і пачала эпоху міру, дабрабыту, глабалізацыі. Ужо толькі гэты факт робіць выбітнай асобу Шушкевіча, але не абмяжоўвае іншыя... More »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 32/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

32/2007

У старой Вільні, дзе кожны дом - помнік нашай гісторыі і культуры - рэгулярных беларускіх экскурсій ніхто не вадзіў апошнія гадоў дзесяць, пасля таго, як памёр найлепшы знаўца горада Лявон Луцкевіч. Сёлета традыцыю ўзнавіў гісторык Сяржук Вітушка. Групы людзей, якія прыязджаюць з усёй Беларусі, самі вядуць свайго павадыра па вуліцах і самі распавядаюць яму, што яны бачаць. Тады Сяржук тлумачыць ім, што гэта значыць, звяртае ўвагу на дэт... More »


First   Previous   [6677-6730]   Next   Last