Хашчавацкі не прайшоў цэнзуру У новы каталог беларускіх фільмаў 'Беларускае кіно. Персаналіі" не ўвайшла ніводная стужка Юрыя Хашчавацкага. На пачатку гэтага года Беларускі саюз кінематаграфістаў выпусціў каталог беларускіх дзеячаў кіно. Рэжысёр Юрый Хашчавацкі не быў здзіўлены, не ўбачыўшы там свайго прозвішча. "Мяне гэта не здзіўляе, - кажа ён. - Гэта ўмовы жанру, у якім мы знаходзімся. Так і павінна быць. Гэта ўмовы гульні. Мае фільм... More »
«У Беларусі я не адчуваю сябе ў бяспецы» Намеснік галоўнага рэдактара зачыненай уладамі недзяржаўнай газеты "Згода" Аляксандр Здзвіжкоў, які быў асуджаны на тры з паловай гады за перадрукоўку ў газеце карыкатур на прарока Мухамеда, стаў яшчэ адным палітзняволеным, якога на мінулым тыдні вызвалілі беларускія ўлады. Фармальна прыгавор быў зменены ў сувязі са змякчаючымі абставінамі - цяжкім станам здароўя яго маці. Праз некалькі дзён пасл... More »
Я не памерла, я адыходжу, каб жыць. Жывіце i вы Ірыну Казуліну, якая памерла ў мінулую суботу, пахавалі ў сераду, 27 лютага, на могілках, што побач з вёскай Тарасава Мінскага раёна. Труну з целам нябожчыцы прывезлі ў касцёл Святых Алены i Сымона яшчэ ў аўторак у 20 гадзін вечара. Грамадзянская паніхіда доўжылася да 12 гадзін серады. Увесь час, што быў адчынены касцёл, людзі ішлі развітацца з Ірынай Казулінай. Старыя i маладыя, знакаміт... More »
«Беларуская мова павінна аб'ядноўваць, а не наадварот» У мінулых нумарах "Народнай волі" палітолаг Уладзімір Падгол выступіў з прапановай аб правядзенні 25 сакавіка - у дзень 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гэткім чынам Падгол прапануе адзначыць слынную гістарычную дату. Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, каб па ўсіх куточках Беларусі 25 сакавіка ўсе жадаючыя напісалі дыктоўку. Ініцыяты... More »
Без намётаў... Чарговая пратэстная акцыя індывідуальных прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Мінску 18 лютага, была самай малаколькаснай. На гэты раз усё абышлося без перакрывання руху на праспекце Незалежнасці. Не было на Кастрычніцкай плошчы і абяцаных некаторымі прадпрымальнікамі намётаў. Увогуле пачатак акцыі нагадваў сустрэчу сяброў-журналістаў. На Кастрычніцкай плошчы сабралася каля трох дзесяткаў прадстаўнікоў СМІ. У хуткім часе да і... More »
Пасол Расіі прадказвае саюзны рэферэндум "Скончацца выбары ў Расіі, мы вернемся да стварэння Канстытуцыйнага акта. У кіраўніцтва Расіі і Беларусі няма альтэрнатыўных шляхоў, як нарошчваць супрацоўніцтва. Гэтую працу трэба актывізаваць ", - заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў падчас апошняй прэс-канферэнцыі. Пасол Сурыкаў лічыць, што галоўнай задачай Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы, які не могуць прыняць ужо доўгія гады... More »
Ганс Ехэн ШМІДТ, кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску: «Я не хачу вельмі хутка развітацца з вашай краінай...» На гэтым тыдні новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску амбасадар Ганс Ехэн Шмідт даў першую прэс-канферэнцыю, падчас якой распавёу пра асноўныя прынцыпы сваёй працы. "Мне вельмі прыемна выконваць функцыю кіраўніка місіі АБСЕ ў Мінску, - з чароўнай усмешкай сказаў амбасадар Шмідт. - Тым больш што я не першы немец, які займае гэтую пасаду. Для ... More »
Дык народ «за» ці ўсё ж такі «супраць»? Група маладых грамадскіх актывістаў Гомеля арганізавала на вуліцах горада імправізаваны "рэферэндум" па пытанні будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Адразу на некалькiх вулiцах горада ўдзельнiкi акцыi прапаноўвалi прахожым запоўнiць бюлетэнь i апусцiць яго ў самаробныя ўрны. "Мы вырашылi задаць людзям пытанне, адказ на якое ў iх забылiся запытаць улады. Такое важнае рашэнне, як будаўнiцт... More »
У Мінск прыбыў новы кіраўнік офіса АБСЕ Ханс-Йохан Шмідт Новы кіраўнік офіса АБСЕ плануе пазнаёміцца са сваімі новымі калегамі, азнаёміцца з сітуацыяй у Беларусі і праграмамі, якія рэалізуе прадстаўніцтва арганізацыі. Затым дыпламат вылеціць для кансультацый у Капенгаген у штаб-кватэру Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Да ведама. Ханс-Йохан Шмiдт пачаў дыпламатычную кар'еру ў 1979 годзе. Працаваў у Егiпце, Конга i ЗША. У 1992 годзе атрымаў па... More »
Парламенцкія выбары адбудуцца ў верасні? Днямі Аляксандр Лукашэнка прыняў старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну. Гэта значыць, што дадзены старт падрыхтоўцы да парламенцкіх выбараў. Згодна з паведамленнем афіцыйных крыніц, Лукашэнка і Ярмошына папярэдне дамовіліся, што выбары пройдуць не пазней канца верасня. Такім чынам, выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней канца чэрвеня гэтага года. I прыйдзецца яна на "мёртвы сезон" - лета, ... More »