Латышкевіч Маргарыта

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Маргарыта Латышкевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кадзетава В., Ля трох пуцявін

Ля трох пуцявін

Аповесць, апавяданні

Кадзетава В.

Аповесці і апавяданні Валянціны Кадзетавай уражваюць надзвычай шырокім духоуным, жыццёвым і псіхалагічным спектрам. Кожны яе герой — гэта адметны, своеасаблівы вобраз, які канцэнтруе у сабе яскравыя і выразныя рысы нацыянальнага характару беларуса — сціпласць, шчодрасць душы і бязмежную дабрыню да чалавека. Творы пісьменніцы вызначаюцца высокай эмацыянальнай і мастацкай напоўнвнасцю. More »


Якавенка Васіль, Чорная ружа

Чорная ружа

Казкі

Якавенка Васіль

Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся. I ўсё ж казкі — гэта форма адлюстравання навакольнага свету, які мы маем. More »


Бондар Таіса, Імем Айца і Сына

Імем Айца і Сына

Аповесць, раман

Бондар Таіса

Свет жанчыны, глыбіні жаночай душы, у якіх так дзівосна пераплятаюцца «змяіныя сцежкі» інтуіцыі і здаровы сэнс, закладзены самой прыродай, заўсёды скрупулёзна даследаваўся пісьменніцай Таісай Бондар. Вось і ў новай кнізе яе гераіні пакутуюць і радуюцца, кахаюць і ненавідзяць, імкнучыся ўразумець і прыняць вытокі сваіх пачуццяў, каб выжыць і жыць, каб здзейсніўся лёс. More »


Навуменка Іван, Любімы горад

Любімы горад

Аповесць, апавяданні

Навуменка Іван

Аповесць народнага пісьменніка Ееларусі Івана Навуменкі «ЛІобімы горад», названая словамі папулярнай даваеннай песні, з'яўляецца працягам шырокавядомай трылогіі «Дзяцінства», «Падлетак», «Юнацтва». У кнігу ўвайшлі таксама апавяданні, створаныя аўтарам на імклівай хвалі нашай сучаснасці. More »


Федасеенка У., Мутныя росы

Мутныя росы

Раман

Федасеенка У.

Твор празаіка шматпланавы. Ён ахоплівае працяглы адрэзак часу — ад эпохі калектывізацыі да нашых дзён — і напоўнены вострай жыццёвай і сацыяльнай праблематыкай. Шчыра, задушэуна і з болем, як крык душы па згінуўшай флоры і фауне, гучыць у рамане тэма захавання прыроды і экалогіі, з густам і глыбокім веданнем выпісаны краявіды Палесся, звычкі звяроў і птушак. More »


Саламаха Уладзімір, Апазнаецца асоба мужчыны...

Апазнаецца асоба мужчыны...

Аповесці

Саламаха Уладзімір

У наш супярэчлівы час няпроста складаецца жыццё асобы, галоўны крытарый існасці якой — дабрыня і чалавечнасць. Аповесць «Перакулены свет» — своеасаблівы фокус, у якім перапляліся лёсы нашых сучаснікау: шафёра, чыноўніка новай хвалі, былой прастытугкі, ахоўніка сталінскага ГУЛАГа, «новага беларуса»... Уласная трагедыя чалавека, як і трагедыя многіх людзей, у аповесці «Апазнаецца асоба мужчыны...» абумоўлена ваяўнічым наступам бездухоўна... More »


Чарказян Г., Шамдзін

Шамдзін

Навелы, лірыка

Чарказян Г.

Кніга «Шамдзін» — гэта кніга жыцця, кніга мудрая і светлая, журботная і спадзеўлівая, як і само жыццё. Проза Ганада Чарказяна прытчавая, разумная, акрыленая. Паэзія Ганада Чарказяна афарыстычнал, палкая, узнёслая. More »


Трус Паўлюк, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Трус Паўлюк

У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору». More »


Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні) 1918-1998 гг., Вып. 1

Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні) 19...

Бібліяграфічны даведнік

У даведніку ўжываюцца агульнапрынятыя ў беларускай бібліяграфіі скарачэнні. У імянны паказальнік уключаны прозвішчы і імёны аўтараў, укладальнікаў, рэдактараў і іншых асоб, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы слоўнікаў ці іх беларускай часткі. 3 мэтай адлюстравання вузкіх тэрмінасістэм тэматычны паказальнік падае іх назвы з мінімальным абагульненнем, звычайна так, як яны выступаюць на тытуле асобных выданняў. More »


дэ Бальзак Анарэ, Габсэк

Габсэк

Раман

дэ Бальзак Анарэ

Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў — «Чалавечая камедыя». Літаратурны свет, створаны Бальзакам, населены прадстаўнікамі ўсіх сацыяльных тыпаў і прафесіяў — ад жабрака да марк... More »


First   Previous   [5886-7009]   Next   Last