![]() |
![]() |
Глеб і Алег пазнаёміліся ў гуртку «Польская мова». Сярод пераважна ціхмяных вучняў яны, бясспрэчна, вылучаліся: за іх партай заўсёды штосьці актыўна абмяркоўвалася. Часта гэтае абмеркаванне пераходзіла ў спрэчку... Гулялі мы тады ў «Адгадайку», ці, як вучні хутка перайначылі, у «Мозга-ламайку» (каб новыя польскія словы запаміналіся лепш, іх пераклад я давала не адразу: спачатку называла часціну мовы, да якой адносіцца гэтае слова, рабіл... More »
Не было дня, который можно считать началом «битломании», но был такой день, когда стало ясно, что она началась. Проснувшись как-то утром, я обнаружил рядом с кроватью записку, которую оставила мама, уходя на работу: «Подстригись, хуже Битла уже стал». Сверху доносились упругие звуки «Taxman» первой песни из альбома «Битлз» «Revolver». Это соседке Маринке, живущей этажом выше, родители купили магнитофон. Все еще лежа в постели, я ударил ... More »
«Музыка — душа народа». Гутарка Зіновія Прыгодзіча з Міхасём Казінцом З кітайскай паэзіі. Цюй Юань. Цао Чжы. Сун Цзы Хоу. Тао Юаньмін. Вершы. Пераклад з кітайскай Міколы Мятліцкага БАРАНОЎСКІ Алесь, Гуманістычны характар творчасці Анатоля Грачанікава Гальпяровіч Навум, ***Мой лёс паміж радкоў маіх пралёг… ***Я пачую ўначы сурму… ***Нашы продкі на полацкіх вулках… Памяці сяброў. ***Без веры жыць — пакутна існаваць… ***Ты в... More »
1939 год пачаўся як быццам звычайна, але ўсе чагосьці чакалі, нібы прадчуваючы, што нешта павінна адбыцца. Чакалі нейкай падзеі. На дарогах Еўропы пастаянна чуўся цяжкі тупат войск вермахта. Немцы акупіравалі Чэхаславакію, якая ператварылася ў германскі пратэктарат (сакавік 1939). Польшча не надта ведала, як на ўсё гэта рэагаваць, бо непакоілі і захад, і ўсход. Усё большыя тэмпы набывала мілітарызацыя ў СССР. Чырвоная Армія здолела нане... More »
Калі вочы Таго ўсемагутнага, які жыў наверсе, заплюшчваліся, усё ўнізе — і зялёныя кусты, і вершаліны высокіх дрэў, і гнуткія травы, і нават белы вытаптаны нагамі пясок на стаянцы — усё станавілася мокрым ад цяжкой расы. Угары святлела. Толькі рог Месяца свяціў гэтак жа, як і ноччу — белым халаднаватым святлом. Неба ў тым баку, дзе кожны дзень паяўляўся памочнік Таго ўсемагутнага, які ўсю ноч азіраў міготкімі вачыма свае ўладанні, святл... More »
Задраўшы галаву, cтражнік з захапленнем разглядаў вершаліну камлюкаватага дуба. Яго таўшчэзныя галіны нібы расхіналі лясны гушчар уверсе. Здавалася, быццам імі ён падтрымлівае неба. Вакол дуба сцяной стаяў цёмны лес. Павольна абышоў ляснога волата, прысеў і асцярожна адгарнуў снег, затым мох і апалую лістоту. Пад мохам ляжаў урослы ў зямлю камень. На ім быў выразна бачны запоўнены вадой адбітак жаночай ступні. Укленчыўшы, стражнік перах... More »
Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне. Пашкадаваў, што без яго ніхто не паставіць. Амброжый не здолее купіць, гэта трэба ехаць у пушчу, шукаць у нейкай пушчанскай вёсцы... More »
Калі яшчэ Данілкава разуменне мірылася з тым, што трапляла на застолле з лесу, вады, хаця і гэта было Божым стварэннем, то сэрца хлапчука шчымела ад болю, калі дзеля гасцей адлоўліваліся белыя і чорныя лебедзі, прыгожыя, як маленькія каравелы, з доўгімі выгінастымі шыямі, даверлівыя да чалавечых рук. Галоўны кухар, ведаючы гэта, пасылаў заплаканага Данілку чысціць сцерлядзь і асятроў, прывезеных з Прыпяці ці Дняпра. А лебедзі, фаршырава... More »
Ура! Паўгода вучобы ў сяржанцкай школе засталося ў мінулым. Я бязмежна рады гэтаму факту, а таксама ўсцешаны тым, што накіраваны ў праслаўлены гвардзейскі полк, раскватараваны ў старажытным Полацку. Да гэтых радасцей дадаецца і яшчэ адна — туды ж накіраваны і мой сябра Валянцін, зямляк. Не з маіх Лучыцаў, а з Рэчыцы. Нехта, не памятаю, прапеўку склаў, даведаўшыся, што ён з горада над Дняпром: «Рэчыца-Рэчыца, у мяне муж алкаголік, ды не ... More »
Маладзенькія дочкі збіраліся на вяселле, прыхарошваліся перад люстэркам. Бацька, седзячы ля стала, назіраў за імі з-пад насупленых броваў, а ў душы ціха радаваўся, што збярог дзяцей, выгадаваў адзін, пасля заўчаснай смерці жонкі. А колькі няшчасцяў давялося перажыць: вайну, бежанства, рэвалюцыю, халеру, тыф, голад… Старэйшая Каця, нізенькая, хваравітая з маленства, стрыманая ў пачуццях і, як здавалася Кірылу, разумнейшая, кроку не ступі... More »