![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-12-02
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Мы - вярнуліся! Доўгачаканы дзень наступіў! "Народная воля" - зноў на волі! Блакада, якая мёртвай хваткай тры гады сціскала горла "Народнай волі", прарвана! Мы - вярнуліся! Ужо сённяшні нумар аддрукаваны не ў замежным Смаленску, што амаль за 400 кіламетраў ад Мінска, а ў выдавецтве "Беларускі Дом друку". Мы вярнуліся ў шапікі "Белсаюздруку". Мы вярнуліся ў падпісныя каталогі "Бел-пошты". Мы выжылі, нягледзячы на прызначаную нам смерць. Выжылі ў трэці раз. За няпоўныя чатырнаццаць гадоў "Народная воля" тройчы вымушана была на працягу доўгага часу друкавацца за мяжой. Першыя два разы - у Літве, апошні раз - у Расіі. Выжылі - таму што мы былі разам, шаноўныя чытачы! Вы не кінулі нас у бядзе, вы, як і мы, не здрадзілі галоўнаму - шчыраму сяброўству. Разам ратавалі "Народную волю" - адну з першых ластавак свабоднага слова, нястомную прыхільніцу Беларускага Адраджэння, дэмакратычных перамен у грамадстве і дзяржаве. Дзякуй, вялікі дзякуй вам, паважаныя сябры! Дзякуй усім, хто тры блакадныя гады дапамагаў саматужна распаўсюджваць газету! За "Народную волю" змагалася беларуская апазіцыя. За "Народную волю" змагаліся ўсе, каму неабыякавы лёс Беларусі. Дзякуй, даражэнькія! Вядома ж, дзякуй за тую надзвычай важную падтрымку, якую "Народная воля" ўвесь час адчувала з боку замежнай дэмакратычнай грамадскасці, з боку кіраўнікоў многіх краін і сусветна вядомых палітычных дзеячаў!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
У эфіры расійскага тэлебачання зноў прагучала: “Беларусь – гэта частка “вялікай Расіі”. Прагучала не з вуснаў нейкага фрыка, не ад невуча з няпоўнай школьнай адукацыяй, не ад замежніка, для якога былы СССР і Расія гэта адно і тое ж. Прагучала з вуснаў адстаўнога генерала Службы знешняй разведкі, былога начальніка інфармацыйна-аналітычнага упраўлення СВР, а потым – дырэктара Расійскага інстытута стратэгічных даследванняў Леаніда Рашэтн... Болей »
Лідар гурта Meriem Band Мэрыем Герасіменка нарадзілася ў Мінску. Пасля школы вучылася ў каледжы, затым паступіла ва ўніверсітэт. Атрымала юрыдычную адукацыю. Займалася спортам, у свой час дзяўчына ўваходзіла ў склад юнацкай зборнай Беларусі па валейболе. “У мяне за плячыма прэзідэнцкая музыкальная школа, я піяністка, – казала Мэрыем у адным з інтэрв’ю. – Паралельна выкладчыкі заўважылі, што спяваю. У мяне быў нехарактэрны для дзяўчынкі ... Болей »
У аўторак у Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Марыі Мароз, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Усім абвінавачаным інкрымінаваны: – змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт.357 Крымінальнага Кодэкса Беларусі); – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем (ч.1 арт.361-1 КК); – публічныя заклік... Болей »
Пра тое, як на Стары Новы год расійскія агрэсары “павіншавалі” ўкраінцаў ракетнымі абстрэламі, ведае ўвесь белы свет. Вынікам іх стала жудасная трагедыя ў Дняпры – ракета трапіла ў шматпавярхоўку, у выніку чаго абрынуўся цэлы пад’езд. Па стане на другую палову панядзелка было вядома, што загінула 40 чалавек (з іх – трое дзяцей); траўмаваны 75 чалавек (з іх – 15 дзяцей); выратаваныя 39 чалавек (з іх – 6 дзяцей). Ратавальная аперацыя ўчор... Болей »
Вольга Севярынец распавяла пра сва¾ маленькае сямейнае свята. ў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.13 і ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса – Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. У выніку П.Севярынец асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Зараз ён ў Шклоўскай калоніі. “Зімовы сезон самы багаты ў нашай сям’і на святы, – распавяла Вольга Севярынец, ... Болей »
Дзмітрый Сайкоў, які быў арыштаваны, выйшаў на волю і ўжо прымае пацыентаў у сваім медыцынскім цэнтры. Нагадаем, што ў маі 2022 года многія інфармацыйныя рэсурсы паведамілі пра затрыманне заснавальніка і кіраўніка «Нардзіна» Дзмітрыя Сайкова і ягонай жонкі Іны на іх лецішчы ў Браславе. У самым медцэнтры 13 мая супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў быў праведзены вобыск. Пры гэтым праца медустановы не прыпынялася. 19 мая ... Болей »
Учора ў судзе Ленінскага раёна г.Мінска пачаліся слуханні “па справе “Вясны”. Усё ідзе да таго, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасці чатырох праваабаронцаў: Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка па камандзе Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Зміцера Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь. За высокім сталом ў мантыі суддзя М... Болей »
Створаная летась канстытуцыйная камісія вуснамі яе старшыні (ён жа старшыня Канстытуцыйнага суда) Пятра Міклашэвіча нядаўна абвясціла: да 7 лістапада народу будзе прад’яўлены праект новага варыянта Канстытуцыі. Я нездарма ў адным сказе тройчы ўжыў гэтыя базісныя для любой дзяржавы словы: канстытуцыя і канстытуцыйны. Паколькі менавіта новая Канстытуцыя, на думку юрыстаў (у мантыях і без) і шматлікіх экспертаў (прыўладных і не толькі)... Болей »
У Гродне прырост колькасці захварэлых на каранавірус – 30–40 працэнтаў. Аб гэтым па мясцовым тэлебачанні паведамілі галоўны ўрач занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Яніна Шарэнда і галоўны ўрач цэнтральнай гарадской паліклінікі Аляксандр Раманчук. SOS! Дакладных лічбаў захварэлых на каранавірус у Гродне і вобласці ўрачы не назвалі, але было сказана, што з канца жніўня назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да росту захворвання на каран... Болей »
У газеце «Народная Воля» з’яўляюцца публікацыі, аўтары якіх ставяць пытанне аб прыняцці новага Выбарчага кодэкса. Я таксама лічу, што ў гэты важны дакумент трэба ўносіць кардынальныя змены. Але, на мой погляд, гэта не панацэя. Пакуль улада будзе знаходзіцца ў руках Лукашэнкі, волевыяўленне народа не можа рэалізавацца на дэмакратычных асновах, абавязкова будуць мець месца фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Таму спачатку, каб перамагчы на... Болей »