![]() |
![]() |
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2025
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Памеры: 502 с.
ISBN: 978-83-67937-67-2
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2025 by Дарота Міхалюк, Фонд Kamunikat.org, Артур Вакараў - вокладка
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Беларуская Народная Рэспубліка неаднаразова была важнай тэмай на навуковых канферэнцыях, у публікацыях артыкулаў і раздзелаў у манаграфіях. Большасць аўтараў цытавалі працы Дароты Міхалюк, прызнаючы каштоўнасць тэзісаў і высноў, якія змяшчаюцца ў манаграфіі. У выпадку з дысертацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку здаецца дакладным сказаць, што аўтарка знайшла сваю тэму. Чытанне кнігі стварае ўражанне, што для Дароты Міхалюк гэта была не проста праца, народжаная з пачуцця абавязку напісаць дысертацыю, неабходную для акадэмічнай кар'еры, але і грандыёзная інтэлектуальная прыгода, якую найлепш характарызуюць два сказы ва ўводзінах у тэму: «Некалькі год таму ўпершыню я праглядала надрукаваныя дакументы, якія тычыліся Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны падаліся мне яскравым сведчаннем неардынарнай палітычнай драмы: юнацкія ідэалы, мары пра ўласную дзяржаву, адсутнасць разумення з боку міжнародных палітычных колаў, нечаканыя павароты, рамантычныя героі. Урэшце — трагічны фінал беларускай незалежніцкай ідэі і яе прыхільнікаў [...]». Гэта выдатная сітуацыя для навукоўца, калі даследчая праблема паглынае яго гэтак жа моцна, як і сенсацыйны раман аматараў гэтага жанру. (праф. Яўген Мірановіч)
Беларускія аўтары: Міхалюк Дарота
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор
У кнізе апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць у ёй нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы ставіцца шмат важных і актуальных пытанняў, сярод іншага датычных развіцця беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэння розны... Болей »