Наша слова.pdf, 187 / 2025

Наша слова.pdf

187 / 2025

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-07-30

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

27 ліпеня 1990 года дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны. Ад гэтага дня Беларусь была абвешчана незалежным сябрам сусветнай супольнасці, што мае права на ўласную ўладу, законы і можа самастойна вызначаць сваю ўнутраную і вонкавую палітыку. Фактычна ад 27 ліпеня ў Беларусі спынілася дзейнасць саюзных законаў. І хоць да надання Дэкларацыі статусу Канстытуцыі мусіў мінуць яшчэ год, менавіта 27 ліпеня было абвешчана святочным днём, які да Рэферэндума 1996 года святкаваўся як Дзень Незалежнасці. К пачатку 1990 г. у СССР выявіліся прыкметы дэцэнтраліцыі, што пагражала распадам дзяржавы. Ініцыятыву абвяшчэння незалежнасці выказаў Беларускі Народны Фронт 24 ліпеня 1990 г., Сойм якога заявіў гэта асноўнай мэтай руху, і ўжо праз некалькі дзён дэпутаты БНФ распрацавалі і прадставілі іншым дэпу-татам праект Дэкларацыі аб суверэнітэце. Але ідэя яе прыняцця была адрынутая парламенцкай большасцю. Пасля прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце РСФСР прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, каб зменшыць палітычны ўплыў Б. Ельцына, прапанаваў кіраўнікам іншых рэспублік прыняць Дэкларацыі з канстатацыяй падпісання новай Саюзнай дамовы. Гэтую прапанову ў Вярхоўным Савеце агучыў старшыня ВС Мікалай Дземянцей. Для распрацоўкі праекта Дэкларацыі 20 чэрвеня была створана спецыяльная камісія больш чым з 30 чал. 23 ліпеня, камісія, правёўшы 8 пасяджэнняў, прадставіла праект з 12 артыкулаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша слова.pdf, 190 / 2025

Наша слова.pdf

190 / 2025

Неяк так сталася, што праз доўгія гады лічылася быццам у Лідзе няма ні сур’ёзнай прозы, ні сур’ёзных празаікаў. Уся лідская проза замыкалася ў малых формах: апавяданне, гумарэска і да т.п. Але структура лідскай літаратуры такая, што вялікая колькасць лідскіх літаратараў жыве па-за раённым цэнтрам: у Менску, Гародні, у Парыжы, Мексіцы, у Расіі, можа, яшчэ дзе. Многія лідскія празаікі засталіся ўжо ў далёкім і блізкім мінулым. Літаратары ... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 188-189 / 2025

Наша слова.pdf

188-189 / 2025

Горад змяняецца да свята, а на бульвары Гедыміна заразможна ўбачыць цэлуюалею незвычайных арт-лавак, прысвечаных тэме кнігі! Гэта частка конкурсу "Арт-лаўка" сярод мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый: кожны ўдзельнік стварыў лаўку, якая стала не проста месцам для адпачынку, а сучасным арт-аб'ектам. Ужо можна ацаніць працы Лідскага ГУП ЖКГ (там сустракае ўсіх вучоныкрумкач), ААТ "Менскі завод колавых цягачоў" (тут запусцілі букросі... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 186 / 2025

Наша слова.pdf

186 / 2025

11 па 12 ліпеня ў Тракелях (Гарадзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) праходзілі дыяцэзіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Сюды прыйшлі пілігрымкі з многіх парафій дыяцэзіі. 12 ліпеня дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Ін’яцыё Чэфалія, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў сакавіку і нядаўна прыбыў у нашу краіну. Разам з арцыбіскупам санктуарый наведаў сакратар... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 185 / 2025

Наша слова.pdf

185 / 2025

Гран-пры XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2025" адпра-віцца ў Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Галоўная інтрыга гэтага "Славянскага базару" раскрыта. Гран-пры заваявала казахстанская спявачка Алмагуль Баталіева. Уладальнікам першай прэміі стала беларуская спявачка Валерыя Бернатовіч. Другую падзялілі армянін Давід Кіракасян і італьянец Даменіка Барбера. Аналагічным было рашэнне журы адносна трэцяй пр... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 184 / 2025

Наша слова.pdf

184 / 2025

4 і 5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна праходзілі традыцыйныя ўрачыстасці - Будслаўскі фэст. Паводле пастановы беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам "Міласэрнасць Божая - давяраем Табе". Падчас урачыстасцяў адбылося прысвячэнне Касцёла на Беларусі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. 4 ліпеня ў Нацыян... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 183 / 2025

Наша слова.pdf

183 / 2025

26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Ін’яцыё Чэфалія, які нядаўна прыбыў у Беларусь. Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі "з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Трад... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 182 / 2025

Наша слова.pdf

182 / 2025

28 стобальных вынікаў атрымана лідскімі выпускнікамі па выніках удзелу ў цэнтралізаваных іспытах у 2025 годзе! Гэта на 9 больш, чым у 2024 годзе! 13 максімальных балаў у нашых дзяцей па рускай мове, 5 - па матэматыцы, 4 - па біялогіі, 3 - па беларускай мове, 2 - па грамадазнаўстве, 1 - па ангельскай мове. Лідарам па колькасці абсалютных вынікаў сёлета стаў ліцэй: 7. 5 максімальных балаў у скарбонцы ў лідскіх гімназістаў, 4 - у выпускні... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 181 / 2025

Наша слова.pdf

181 / 2025

Светлай радасцю, лірычным настроем і атмасферай сапраўднага адзінства быў насычаны апошні тыдзень маладзечанцаў. Штогадовы нацыянальны фестываль песні і паэзіі зноў аб'яднаў сотні людзей, якія неабыякавыя да мілагучнага беларускага слова. З мінулага года, дзякуючы перадфестывальным дням, у кожнага беларуса ёсць магчымасць дакрануцца да гэтай маштабнай культурнай падзеі і пазнаёміцца з сучасным айчынным мастацтвам. Культурная праграма ХХ... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 180 / 2025

Наша слова.pdf

180 / 2025

5 чэрвеня ў Полацку прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Ва ўрачыстасцях у Полацку прынялі ўдзел тысячы паломнікаў, святароў, ігуменняў манастыроў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў. Урачыстасці пачаліся раніцай з Боскай літургіі ў Сафійскім саборы. Пасля яе адбылася традыцыйны хрэсны ход па вуліцах Полацка, які нядаўна адзначыў 1... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 179 / 2025

Наша слова.pdf

179 / 2025

На мінулым тыдні ў Менску прайшоў VI Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Работа пачалася ў сценах Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, а працягнулася ў Менскім міжнародным выставачным цэнтры, дзе размясцілася выстаўка да 80-годдзя Перамогі. Гэтая дата шмат што вызначае для культурнай галіны, і асабліва для прадстаўнікоў музейнай сферы. За апошнія гады ў Беларусі адкрыліся новыя музеі і экспазіцыі, пераважна прысвечаныя ... Болей »