Мацяш Ніна

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1943 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Ніна Мацяш. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Куль-Сяльверстава Святлана

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Святлана Куль-Сяльверстава.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Каўка Аляксей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Аляксей Каўка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Горацкі раён

Горацкі раён

апісальна-аналітычны нарыс

Месца выхаду: Горкі

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Каданчыка А. І.

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Турыстыка; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://www.horki.info --

Хто можа лепш напісаць пра свае родныя мясьціны, як людзі якія зь іх паходзяць. Менавіта ў выніку суаўтарства гаркаўчанаў пабачыў сьвет гэты апісальна-аналітычны нарыс. У нарысе аўтары спрабуюць раскрыць багацьце і хараство раёна на ўсходзе Беларусі. Тут і спроба праз прызму гісторыі паказаць старажытную культурна-гістарычную спадчыну Горак і іх ваколіц. Але ня толькі ў апісаньні гісторыі аўтары бачаць сваю мэту. Галоўная мэта – спроба кожнага з грамадзянаў паглядзець на сваю родную мясьціну, зьвярнуць увагу на праблемы, зь якімі сутыкаюцца на штодзень, але праз гэта паспрабаваць задумацца над шляхамі іх вырашэньня. Аўтары ствараюць глебу для дыскусіі над будучыняй Горацкага краю і пры дапамозе выданьня спрабуюць паказаць, што будучыня – гэта вынік агульнай супрацы. Важнае мейсца ў нарысе надаецца Беларускай Сельскагаспадарчай акадэміі, ў якой маладыя спэцыялісты-аграрнікі навучаюцца гасападараньню на зямлі.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле