Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Выдавец: Звязда
Памеры: 256 с.
ISBN: 978-985-575-013-1
Катэгорыя: Літаратуразнаўства
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [11541]
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: прафесар, доктар філалагічных навук А. I. Мальдзіс; кандыдат філалагічных навук В. I. Локун; загадчык аддзела аналітыкі і знешніх літаратурных сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў Казахстана С. В. Ананьева
У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Апесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш - з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Каталёг: MiOKB
З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама — у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў «Старонак радзімазнаўства» і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык ... Болей »
На падставе дакументальных крыніц і малавядомых даследаванняў аўтар расказвае пра ўраджэнцаў Беларусі, якія сваімі справамі, самаахвярнай працай, высокім талентам услаўлялі не толькі Айчыну, але і суседнія, і нават далёкія краіны. Болей »