![]() |
![]() |
Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 1926
Рэдактар: Крэчэўскі П. А.
Выдавец: Выдавецтва Імяні Ф. Скарыны
Памеры: 156 с.
Катэгорыя: Эканоміка; Гісторыя; Культура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Першы том Зборніка «Замежная Беларусь» выходзіць у самы адпаведны момант дэфэрэнцыацыі беларускай думкі. Менск, Вільня, як і беларусы Літвы і Латвіі, не гаворучы ўжо аб заграніцы, да Амэрыкі ўключна, стаяць перад дылемай вырашэньня нацыянальнае праблемы: Ці нацыанальная палітыка мусіць быць толькі формай у дзержаўным зьмесьце пралетарскіх Саветаў, ці форма і зьмест павінны быць беларускімі па істоце, як у нацыянальна-культурнам, так і дзержаўнам жыцьцю народу. Альбо рамантызм дабравольнай беларусізацыі, разлічаны на салідарнасьць пралетарыату, які на Беларусі гаворыць чужымі мовамі, альбо рэалізм беларускай мовы, належачай выключна беларускаму селянству (Ад Рэдакцыі, фрагмент).
Каталёг: Kamunikat.org