Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура
Copyright © 2023 by Генрых Далідовіч; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Далідовіч Генрых, Вылучаны і адлучаны... Штрыхі да грамадзянскай біяграфіі творцы і дзяржаўнага дзеяча ў эпоху савецкай улады і пачатковага постсаветызму; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 198-219 с.
Генадзь Бураўкін з тых, каго таксама змалку аблашчыў адмысловы нябесны промень, ажывіў ягоную здольнасць да Яе Вялікасці Паэзіі і тым самым яшчэ ў школьным узросце вывеў на нялёгкі грамадзянскі і творчы шлях. І яму прыйшлося прайсці выпрабаванне многіх ва ўсе помныя гістарычныя эпохі, хто трымаў экзамен на такія важныя годнасці, як грамадзянін і паэт, чыноўнік немалога рангу. Як вядома, для росту ўсяго жывога вельмі неабходныя як спрыяльныя нябесныя, так і па-свойму натхняльныя зямныя ўмовы. Нябеснасць для творцы – яго надзеленасць прыродным дарам для развіцця, праявы розуму і душы ў адпаведным накірунку, ранняе ўсведамленне прыроды, рэчаіснасці з яе разнастайнасцю, свайго “я” і агульнага “мы”. Зямное – у розных жыццёвых стасунках. Пачатковае – з першых крокаў у сям’і. Адно – у яе спакойным дабрабыце, штодзённай гармоніі, іншае – у гораснай нястачы, розным побытавым пакутлівым бедламе. А яшчэ ў набыцці новых уражанняў у працэсе школьнага навучання і выхавання, у існай грамадскай атмасферы. (Фрагмент)
Беларускія аўтары: Далідовіч Генрых
Каталёг: Kamunikat.org
У 1864 годзе, на самым пачатку яго, мінскія вышэйшыя губернскія і гарадскія чыноўнікі, асабліва жандарскія, з неспакоем, а больш з трывогай і тайнай нянавісцю, чакалі даволі высокага па пасадзе, небяспечнага госця. Той пад выглядам віленскага абываталя ехаў сюды на кароткі час, але з самымі вялікімі (пасля Мураўёва) паўнамоцтвамі – значыць, мог рабіць тут усё, што пажадае. У Мінску, каму трэба, загадзя мелі на руках дэпешу: палкоўніку ... Болей »
Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служы... Болей »
Аўтар на падставе вывучяння дакументальных матэрыалаў выказвае свае адносіны да працэсу станаўлення інстытутаў дзяржаўнасці беларусаў на пачатку XX стагоддзя. БНР і БССР падаюцця ім як лагічныя паслядоўнасці, як вянец намаганняў беларусаў на шляху да незалежнасці ва ўмовах палітычнага ўціску. Кніга напісана майстрам беларускага слова, яна багатая на імёны і факты і будзе цікавая шырокаму колу чытачоў. Болей »
У 1997 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшла першая кніга рамана лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча “Кліч роднага звона”. Цяпер чытач мае магчымасць з ім пазнабміцца поўнасцю — даведацца пра ўтварэнне дзяржаўнасці на нашых землях ў XIII стагоддзі, пра ўзвышэнне Навагародка як горада, княства і цэнтра будучай дзяржавы. Болей »
Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець. За раман «Зах... Болей »
Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым п... Болей »
Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, еамім развіваць і ўмацаваць. У тым ліку і тое, што мы называем проста і велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам і апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго і Яе блізкімі і дарагімі адно аднаму. Болей »
Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі Імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці і апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку і пра вечна існае і ў той жа час заўсёды новае, загадкавае. Болей »
Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца адразу пасля вайны ў былой Заходняй Беларусі. Іхнімі героямі з'яўляюцца "не внушаюўіе доверія" Сталіну вяскоўцы, а таксама кіраўнікі розных узроўняў, адзін з якіх - прысланы старшыня сельсавета Кругаглядаў, чэкісты, "лясныя браты". Яны вымушаны ў суровых умовах хадзіць па адной зямлі. Многія старонкі прысвечаны светламу пачуццю кахання, паказу станаўлення маладой сям'і ў адноўленай вёсцы. Болей »
Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служы... Болей »