Брыло Сабіна, Слова як боль і рагаванне

Слова як боль і рагаванне

Брыло Сабіна

Дата выхаду: 2023-05-25

Выдавец: Літрадыё

Выдавецкая сэрыя: Адкуль бяруцца кнігі

Памеры: 00:53:49

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2023 by Літрадыё

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.youtube.com/@litradio_by

Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная пераехаць з Мінска ў Вільню і дагэтуль складана перажывае разлуку з домам. У новым выпуску падкасту Сабіна распавядае пра душэўны і фізічны боль, які з ёю ўсё жыццё, пра патаемнае жыццё вершаванкі і парадоксы прамаўлення, а таксама пра свой перфекцыянізм і вялізную асалоду ад паэзіі.