Багданава Галіна

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1961 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Галіна Багданава. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Бахарэвіч Альгерд

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Альгерд Бахарэвіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Казакевіч Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Казакевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Беларусь гэта жанчына

Беларусь гэта жанчына

XXI Trialog w Krynkach 27-28 sierpnia 2021

Месца выхаду: Крынкі

Дата выхаду: 2021

Выдавец: Fundacja Villa Sokrates

Выдавецкая сэрыя: Трыялог

Катэгорыя: Культура

Copyright © 2021 by Fundacja Villa Sokrates

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5026], [5027]

Тэма сёлетняга Трыялога інспіраваная падзеямі крыху больш за дванаццаць апошніх месяцаў на Беларусі. За гэты час шмат чаго адбылося, і гэта рэчы настолькі важныя, новыя і небывалыя, што ўсе мы зачараваныя, загледжаныя, услуханыя і заінтрыгаваныя развіццём падзей. Святлана Аляксіевіч, першая і пакуль адзіная лаўрэатка Нобелеўскай прэміі з Беларусі, з’яўляецца аўтаркай кнігі: „У вайны не жаночае аблічча”. З відавочнай спасылкай на гэтую кнігу мы чуем сцверджанні: „У свабоднай Беларусі – твар жанчыны”, „У беларускай апазіцыі – твар жанчыны”, „У пратэсту – твар жанчыны” і г.д. Усё гэта сапраўды так, бо ўлетку мінулага года з’явіўся нізавы, спантанны грамадскі рух, здамінаваны жанчынамі і на чале якога сталі тры маладыя, прыгожыя і смелыя, звычайныя беларускія жанчыны. Не палітыкі, а жонкі і маці. „Беларускае грамадства прачнулася”, „Беларусь праходзіць паскораны курс грамадзянскага даспявання”, „Больш ужо не будзе вяртання да псеўдавыбараў і чарговых тэрмінаў нязменнага сатрапа”, – чуваць было аптымістычныя каментары. (фрагмент)

Выдавецкія сэрыі: Трыялог

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь буклет у адным файле