Процька Тацяна, Вынішчэньне сялянства

Вынішчэньне сялянства

Вёска Ўсходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсіяў 30-х гадоў

Процька Тацяна

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1998

Рэдактар: Хахель Соф'я

Выдавец: Архіў Найноўшай Гісторыі

ISBN: 985-6012-44-9

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Мэмуары

Copyright © 1998 by Тацяна Процька

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4923]; EEDC — [769]

Сыгнатура: XIII.3.PRO

Горкая гістарычная праўда пра трагедыю беларускага сялянства ў БССР яшчэ і да сёньняшняга дня выкліае спрэчкі. Апалягеты камнізму выказваюць думкі, што дзякуючы калектывізацыі і індустрыялізацыі Ўсходняй Беларусі нашая краіна пераўтварылася ў з аграрнай ў індустрыяльную і ганарацца тым, што таварыш Сталін пачаў кіраваць “краінай з сахой, а скончыў з атамнай бомбай”. Але пры гэтым зусім па-за іх увагай застаецца тое, якой цаной адбыўся “рывок”. Тысячы высланых і аграбленых беларускіх сем’яў, жорсткія рэпрэсіі і знішчэньне найбольш гаспадарлівай часткі беларускага сялянства – менавіта такая цана індустрыялізацыі Беларусі. Калектывізацыя і індустрыялізацыя стала той сякерай, якая зьнішчыла галаву сялянству, якое так і ня ў стане падняцца і да сёньня. Аўтар выданьня шукае праблемы дня сёньняшняга ў мінулым і наўпрост зьвязвае генацыд беларускага сялянства з тым, што правы асобы ў Беларусі на жаль і сёньня не вяршынствуюць над дзяржавай. Праз асэнсаваньне падзеяў мінулага аўтар бачыць вырашэньне праблемаў дня сёньняшняга.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уводзіны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... I. Беларускае сялянства пад канец 20-х гадоў / II. «Мабілізацыя» беларускіх сялян для вырашэньня праблем сацыялістычнай эканомікі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... III. Рэпрэсіі супраць сялянства ў 30-я гады / Заканчэньне / Паказальнік асобаў / Прадметна-геаграфічны паказальнік

Варта пазнаёміцца:

Процька Тацяна, Пакутнік за Веру і Бацькаўшчыну

Пакутнік за Веру і Бацькаўшчыну

Мітрапаліт Мельхісэдэк

Процька Тацяна

Гісторыя Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ведае нямала ўзнёслых і трагічных старонак. Адна з іх прыпадае на 20-я гады XX стагоддзя. У гэтым складаным часе мітрапаліт Менскі і Беларускі Мельхісэдэк (1876—1931) рабіў усё магчымае, каб захаваць веру ў народзе, спалучыць інтарэсы Царкпы з ідэямі беларускага нацыяняльнага Адраджэння, за што і пераследваўся савецкам уладаю. Пра ягонае жыццё, самаахівярную грамадскую і рэлігійную дзейнасць апавя... Болей »


Процька Тацяна, Даследчык таямніцаў святла

Даследчык таямніцаў святла

Аляксандр Садоўскі

Процька Тацяна

У папулярнай форме апавядаецца пра лёс выдатнага фізіка А. Садоўскага (1859—1923), ураджэнца Віцебска, і яго адкрыццё — сусветна вядомы "эфект Садоўскага". Выкладчык Пецярбургскай гімназіі, прафесар Дэрпцкага універсітэта, кіраўнік навуковага аддзела вайскова-прамысловага камітэта, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі ўніверсітэта ў Празе — асноўныя этапы жыццёвага шляху славутага вучонага, высветліць якія гісторыкам доўгі час перашкаджа... Болей »


Процька Тацяна, Эксперыментатар з беластоцкай гімназіі

Эксперыментатар з беластоцкай гімназіі

Кароль Чаховіч

Процька Тацяна

Апавядаецца пра нялёгкі лёс настаўніка, таленавітага вучонага-фізіка з-пад Ашмян К. Чаховіча (1832-1902 гг.), які разам з М. Гусевым выпускаў першы ў Расіі навуковы фізіка-матэматычны часопіс (выдаваўся ў Вільні ў 1860-1863 гг.), быў членам вядучых навуковых таварыстваў, членам-карэспандэнтам Галоўпай фізічнай абсерваторыі, аўтарам канструкцый навуковых і дэманстрацыйных прыладаў. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »