Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1980
Выдавец: Беларусь
Катэгорыя: Экалёгія; Турыстыка
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3828]
Хто не чуў аб велічных, амаль першабытных лясах Белавежскай пушчы, аб магутным белавежскім зубры! I едуць, едуць людзі з усіх бакоў свету, каб убачыць сваімі вачамі непаўторную прыгажосць, з глыбокай пашанай схіліць галаву перад вялікай гармоніяй прыроды. Прыхільна сустракае пушча сотні тысяч гасцей, адкрывае ім свае скарбы. Музей прыроды з раніцы да вечара расчынены перад новымі і новымі наведвальні-камі. Тут сабрана багатая калекцыя вельмі рэдкіх экспанатаў. А ў нетрах пушчы — жывыя сведкі яе гісторыі дубы-волаты. Узрост самых старых з іх, як вызначылі лесаводы, больш за семсот гадоў. I міжволі пытаеш сябе: ці не пад гэтым дубам асцярожна пракрадаўся апошні з племені ятвягаў, знікшых абарыгенаў пушчы? Ці не гэтыя замшэлыя старцы зелянелі юнай лістотай, калі ўзнялася над пушчай крэпасць Камянецкі слуп — славутая Белая вежа.
Каталёг: EEDC
Калі гэтую зямлю ўбачыш хоць раз у жыцці,— яе не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып'еш глыток вады,— прыбавіцца сіл i радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі,— палюбіш яе. I ў памяці навечна застануцца яе малюнкі. A калі нарадзіўся на гэтай зямлі, то, дзе б ні апынуўся, незмаўкаючы кліч сэрца будзе неадступна клікаць да лясных i азёрных даляў, да духмянага чабору на ўзгорку, да жытняга поля, будзеш бачыць родную зямлю то цяжкім коласам... Болей »