Бутэвіч Анатоль, Тунэль чалавечага жыцця

Тунэль чалавечага жыцця

Дзве рэфлексіі

Бутэвіч Анатоль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Анатоль Бутэвіч, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бутэвіч Анатоль, Тунэль чалавечага жыцця. Дзве рэфлексіі; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (80) 2016; с. 124-136

Насценны гадзіннік у шыкоўна абстаўленай гарадской аднапакаёўцы ахрыплым ад стараннасці ці мо ад наліплага пылу – хоць, здавалася, адкуль бярэцца пыл на вышыні васямнаццатага паверха – пракукаваў дванаццаць вечаровых разоў і сцішыўся да наступнага кукавання. Антон уздрыгнуў і механічна зірнуў у ніжні правы куток манітора. Ён ніколі не мог спакойна пазіраць на электронны цыферблат кампутара, калі на ім ядавіта зялёным колерам высвечваліся ажно чатыры нулі. Яны, як чатыры колы брычкі, якая з далёкай невядомасці нясецца бог ведае куды, выкочваліся заўсёды нечакана і ўзнікалі перад вачыма як покліч, як папярэджанне, ці мо як неразгаданы пароль неспазнанай невядомасці. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Бутэвіч Анатоль

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Бутэвіч Анатоль, „Не трэба мне бераг турэцкі...”, або Хутар не вёска, а журавы не салаўі.

„Не трэба мне бераг турэцкі...”, або Хутар не...

Рэфлексія хутарской настальгіі

Бутэвіч Анатоль

Стаяла сярэдзіна восені. Цёплай і надзіва вабнай. Такой ласкавай асенняй пары Янак не помніць даўно. Таму і на дачы сваёй паспеў усё парабіць і ўпарадкаваць, а цяпер толькі забаўляўся, як казала ягоная Янка, купаўся ў прыродзе і непаўторна прыемным наваколлі. Бойкі на язык, Янак не бліскаў на яе вачыма і не браў да вушэй жончыны словы. Проста працягваў свае “дзіўна назіраль­ныя справы – бібікі біць” – так падначвала Янка, калі ёй патраб... Болей »


epub
Бутэвіч Анатоль, “Балбес”, або Закаханы Колік

“Балбес”, або Закаханы Колік

Апавяданне

Бутэвіч Анатоль

– Колік, ідзі за столік, – жартаўліва паклікала з кухні жонка Валя і дадала: – Тэлевізар не ўцячэ, а вячэра можа. Бо за сталом ужо Вера з Надзяй. – Зараз, – адказаў муж і бацька, а сам не мог адарвацца ад экрана. Яго вельмі ж захапіў адзін эпізод увогуле нецікавага мыльнага серыяла, якіх зараз процьма на кожным тэлеканале. Захапіў і зачапіў нейкую струнку, пацягнуў тую нітку, якая павяла ажно ў юнацкія гады. (фрагмент) Болей »


djvu
Бутэвіч Анатоль, Паміж Княствам і Каронай

Паміж Княствам і Каронай

Ад Крэва да Кракава

Бутэвіч Анатоль

Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Прыгоды Віруса Шкодзі

Прыгоды Віруса Шкодзі

незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп’ютэры

Бутэвіч Анатоль

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Перуновага племені дзеці

Перуновага племені дзеці

Сем цудаў Беларусі

Бутэвіч Анатоль

Як? Чаму? Навошта? Гэтыя пытанні ты, дарагі чытач, не раз задаваў не толькі бацькам, настаўнікам, а і самому сабе. Бо кожны, хто прыйшоў на гэтую зямлю, хоча ведаць — дзеля чаго? Намагаецца зразумець сэнс жыцця і сэнс быцця. У гэтым пошуку сябе і сваіх каранёў важнае значэнне мае вяртанне да духоўнасці, да веры, да нашай хрысціянскай веры, якую шанавалі і абаранялі цягам больш за тысячагоддзе насельнікі зямлі беларускай. З гэтай верай с... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Раскіданае гняздо крывіцкай славы

Раскіданае гняздо крывіцкай славы

Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах

Бутэвіч Анатоль

Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці іхніх стваральнікаў, пра ваенную здатнасць іхніх абаронцаў, пра густы іхніх гаспадароў. Вядома, у кнізе ўсё гэта падаецца толькі ў той ст... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Пад небам беларускага слова

Пад небам беларускага слова

пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі

Бутэвіч Анатоль

Кніга ўключае шэраг літаратуразнаўчых эсэ, замалёвак, крытычных артыкулаў, у якіх аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра ягоных захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў. Большая частка матэрыялаў гэтай кнігі ў свой час друкавалася на старонках “Звязды”, “ЛіМа”, “Полымя” і іншых перыядычных выданняў. Адрасуецца шырокаму... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Славутыя родам сваім

Славутыя родам сваім

Сем цудаў Беларусі

Бутэвіч Анатоль

Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Многія праявілі сябе мецэнатамі, падтрымлівалі развіццё навукі, культуры і мастацтва, спрыялі пашырэнню адукацыі сярод п... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Адвечны покліч Радзімы

Адвечны покліч Радзімы

Сем цудаў Беларусі

Бутэвіч Анатоль

Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця. А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль яны ўяўляюцца яркапраменнымі маячкамі, што пазначаюць шлях з мінулага ў будучае, яднаюць дзень учарашні з днём сённяшнім. Гэтаксама ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Як акіян з кропелькай барукаўся

Як акіян з кропелькай барукаўся

Казкі

Бутэвіч Анатоль

Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету. Болей »