Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Алена Брава; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Брава Алена, Карыятыда ў маціцовых кліпсах. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (102) 2019; с. 77-83
Яна нават не спадзявалася, што Цімона пахаваюць на Першых афінскіх могілках, у той амаль музейнай раскошы, дзе яна любіла гуляць, разглядваючы надмагільныя помнікі. Хто ён такі, гэты аматар засоўваць стрыптызёркам у майткі даляры? Па тысячы за ноч, хваліўся, мог прасадзіць у барах Маямі. Ды і Дорыс задушылася б аплочваць пахаванне братка ў такім шыкоўным некропалі, бо, здаецца, сам д’ябал устанаўліваў кошты арэнды зямлі на афінскіх могілках. Чаго-чаго, а зямелькі яе, Сашы, радзіма сваім сынам і дачкам не шкадуе: ляжыце сабе на здароўе бясплатна. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Брава Алена
Каталёг: Kamunikat.org
Вядро было цяжэннае, даверху напёртае сыраватымі клубнямі, і калі яна, з дзюймоўчыным сваім ростам, падымала яго, каб перадаць на борт грузавіка, у яе перад вачыма плылі аранжавыя плямы і шалёна калацілася сэрца, не надта здаровае ад нараджэння, але дзяўчына пра гэта не здагадвалася. Не давялося ёй пазнаёміцца ні са старэнькім кардыёграфам, ані з падобным да Мыйдадыра з кніжкі Чукоўскага рэнтген-апаратам – дасягненнямі аховы здароўя яе ... Болей »
«Няўжо ты кінула пісаць, Інга?» – акругляючы вочы, пыталася старая выкладчыца літаратуры. Якая адбыла ў свой гістарычны рай і вось наведала пекла турысткай, – магчыма, каб вастрэй адчуць кантраст паміж новай радзімай і мінулым ізгойствам. Што ж, лепшага месца для аскетычнай экскурсіі (медыцынская страхоўка, віза, пашпарт!), чым барак, дзе я пасялілася з сынам, ва ўсім гарадку не знайшлося б. Халупа мясцілася побач з міліцыяй і мела пана... Болей »
Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахц... Болей »
У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды. Болей »