Брэтон Філіп, Сэрж Пру, Выбух камунікацыі

Выбух камунікацыі

Нараджэнне новай ідэалогіі

Брэтон Філіп, Сэрж Пру

Загаловак на мове арыгіналу: L'Explosion de la communication. La naissance d'une nouvelle idéologie

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1995

Рэдактар: Залоска Ю.

Перакладчык: Мароз A.

Выдавец: Беларускі Фонд Copaca

Выдавецкая сэрыя: Адкрытае грамадства

Катэгорыя: Палітыка; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: --

З часу першай публікацыі гэтай кнігі ў студзені 1989 г. свет змяніўся. Падзенне Берлінскай сцяны, вайна ў Персідскім заліве, канфлікт на тэрыторыі былой Югаславіі змянілі наш палітычны пейзаж. Паскарэнне крызісу, няспынны рост беспрацоўя, уздым нецярпімасці змянілі пейзаж сацыяльны. У трыумфуючай канцэпцыі грамадства, прыхільнікі якой яшчэ верылі ў спажыванне, у няспынны прагрэс і ў цэлым у шчасце, якога можна дасягнуць з дапамогай тэхнікі, сёння прабіта зеўра. Наша грамадства ў большай чым калі-небудзь ступені згуртоўваецца вакол сродкаў масавай інфармацыі і часткова утапічнага ідэалу гарманічнай камунікацыі паміж людзьмі. Праца, якую мы пачалі ў 1989 г. і якая павінна была адначасова даць ключы для разумення складанасці свету камунікацыі і "дэкадзіраваць" новую ідэалогію, што прыжылася на гэтай старой тэме, як высветлілася з цягам часу, вырашае, як і раней, яшчэ адну патрэбу. (Ф. Брэтон, С. Пру, Прадмова да другога выдання, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле