Месца выхаду: Полацк
Дата выхаду: 1994
Рэдактар: Пацюпа Юрась
Мастацкі рэдактар: Вількен Галена
Выдавец: Полацкае ляда
Выдавецкая сэрыя: Паэзія новай генэрацыі
Памеры: 52 с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2185], [2185-2]
Санет. Галінка клёну б’ецца ў шыбу. Вечар ідзе насустрач зроку і агню, Даруе супакой і цішыню. I душы сьпяць. I ажываюць рэчы. Я на аблоках погляд запыню: За хмарнай брамаю - садоўнік-вецер, Які вартуе зорныя суквецьці і млечнай таямніцы чысьціню. Нібыта на саломіну тапельца, Гляджу на амальгаму поўні-шкельца (Так у вітальні нечаканы госьць Пакутуе зьяўленьнем недарэчным) I прагну запытацца на Сустрэчы: Ці выраклася сьвету Прыгажосьць ?
Каталёг: EEDC