![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2015
Рэдактар: Трыгубовіч Валянціна - каментары
Выдавец: Лімарыус
Памеры: 184 с.: іл.
ISBN: 978-985-6968-44-3
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Грамадзтва; Мэмуары
Copyright © 2015 by Юля Андрусышын, Лімарыус, Валянціна Трыгубовіч - каментары
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4285]
УДК: 94(476)(093)
Юля Андрусышын, успаміны якой сталі асноваю гэтай кнігі, знаная сярод амерыканскіх беларусаў як цудоўны майстар народных вышывак. У сучаснай Беларусі яе ведаюць перадусім як маці славутага спевака Данчыка (Багдана Андрусышын). Але біяграфія Юлі Андрусышын мае таксама шмат іншых цікавых старонак. У радаводзе перапляліся чатыры шляхецкія роды: Луцкевічы — Песлякі — Шабуні — Каралёвы. I праз лёсы папярэднікаў выразна прасочваецца ўвесь драматызм, часам — трагізм, жыцця беларусаў у XIX—XX стст. Дванаццацігадовай дзяўчынкай Юля пакінула родны Мінск, каб наведаць яго зноў толькі праз 45 гадоў разам з дарослым і славутым сынам. Адметны лёс!