Адамовіч Алесь

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1927 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Алесь Адамовіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Крашэўскі Юзаф Ігнацы, Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)

Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)

ды іншае

Крашэўскі Юзаф Ігнацы

Загаловак на мове арыгіналу: Ostatnie chwile księcia wojewody "Panie Kochanku"

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1988

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца, № 3, 1988 Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812 – 1887); польскі пісьменьнік і публіцыст. З незаможнай шляхты, вучыўся ў Вільні. За дачыннасьць да паўстання 1830 года быў арыштаваны. Да 1859 года жыў у бацькавым маёнтку на Пружаншчыне і ў сваім маёнтку на Валыні, пазьней у Варшаве, якую вымушаны быў пакінуць зноў жа да дачыннасьць да паўстаньня 1863 года, і жыў ды працаваў у Дрэздэне. Там былі напісаны раманы з саксонскай эпохі (“Графіня Козэль”, “Бруль”, “З сямігадовай вайны”) і 78-томны цыкл раманаў з гісторыі Польшчы. Крашэўскі адзін з самых уплывовых пісьменнікаў Польшчы свайго часу, знакавая постаць тагачаснга польскага жыцця. Сьвятлана Малюковіч у прадмове да беларускай публікацыі аповесьці “Апошнія хвіліны князя ваяводы (Пане Каханку)” (Крыніца, № 3, 1988) піша: “Сучасныя энцыклапедыі спасылаюцца на бібліяграфію твораў Крашэўскага, якую двойчы апублікаваў К. Эстрэйхар у 1879 г., да 50-гадовага юбілею творчай дзейнасьці Крашэўскага, і ў 1887 г. пасьля яго сьмерці. Першая бібліяграфія ўвабрала ў сябе 346 твораў, якія аўтар надрукаваў у 600-х тамах (115 522 друкаваныя старонкі). Другая бібліяграфія называе 312 твораў, якія выйшлі ў 613 тамах… Ня можа ня ўражваць тытанічная праца Крашэўскага на ніве прыгожага пісьменства. Ён стварыў 223 раманы і аповесьці (каля 400 тамоў), зь якіх больш за палову прысьвяціў сучаснай тэматыцы, астатнія – гістарычнай; 24 драматычныя творы (трагедыі, камедыі, сцэнічныя абразкі); 10 тамоў паэзіі; некалькі тамоў падарожных нататкаў, а таксама мемуарных твораў.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Хаўтурныя песьні з музыкі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)