Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памеры: 184. с. : іл., 21 см
ISBN: 978-985-6994-12-1
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Панарама літаратурнага працэсу першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя набудзе выразныя контуры, разгорнецца ў празрыстых заканамернасцях, прычынна-выніковых сувязях — некалі. Таму ж, хто назірае за быццём айчыннай літаратуры ў рэальным часе, кніга І. Шаўляковай, куды ўвайшлі артыкулы і рэцэнзіі розных гадоў, дае магчымасць ужо зараз скласці асабістае ўяўленне пра найноўшае беларускае мастацтва слова як пра свята Поўні, чые з’явы і постаці проста не маюць шанцаў не стацца знакавымі. Кніга будзе цікавая чытачам прафесійным і амаль прафесійным, чытачам-«аптымістам» і чытачам-«скептыкам», чытачам-«сузіральнікам» і чытачам-«саўдзельнікам» — словам, усім тым, хто жыве ў літаратуры і жывы Літаратурай.
Каталёг: Kamunikat.org
Звычайную, «народную» асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны. Прыемна, што задачу крытыка Ірына Шаўлякова бачыць у «рэанімацыі» чужых твораў: бальшыня даследчыкаў корпаюцца ў трупах упаляваных твораў (ці ў біяграфіях аўтараў) без намеру даць ім новае жыццё. Прыемна, што супрацьпастаўляе пр... Болей »