Тарас на Парнасе, Новае перагледжэнае выданьне

Тарас на Парнасе

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 1909

Выдавец: Друкарня М. Кухты

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Паэма напісана, найбольш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апублікавана ў газеце «Минский листок» (№ 37 за 16.5.1889). Праблема аўтарства складаная. Выказваліся думкі, што паэма належыць пяру В. Дуніна-Марцінкевіча ці А. Вярыгі-Дарэўскага, але творчая манера гэтых пісьменнікаў далёкая ад манеры аўтара паэмы «Тарас на Парнасе». Меркавалі, што паэму напісаў В. Равінскі, з якім звязваецца і аўтарства паэмы «Энеіда навыварат», або беглы дзекабрыст, які жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне пад імем Яўхіма Крупенькі. Большасць даследчыкаў аддае перавагу меркаванню этнографа Е. Раманава, што аўтар паэмы — адзін са студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута.[1] Былі падставы думаць, што паэма напісана якім-небудзь пецярбургскім літаратарам-беларусам.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Тарас на Парнасе

Тарас на Парнасе

Нар. паэма

Выданне ананімнай сатырыка-гумарыстычнай паэмы - выдатнага помніка беларускай літаратуры XIX стагоддзя. На беларускай, рускай, англійскай мовах Болей »