Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Валкавыцкі Георгій
Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
Памеры: 78с., 17см
ISBN: 83-911514-5-X
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2000 by Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1608], [744]; MiOKB — [6738], [6739], [7544]
Дадатковая даведка: Спонсары выдання: Ірэна і Зіновій Галёнкі — прапагандысты беларускай культуры. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праграмнай Рады Тыднёвіка Ніва
Гэтаму зборніку можна было б даць і іншае найменне. Напрыклад: „Дзядзькі, цётка і дзед”. Дык на дзядзькоў былі мы багаты, цётак і дзядоў таксама мелі. Ну, але ўсе гэтыя кроўныя повязі змяшчаюцца ў абранай назве. Нашы сваякі — з вялікай ніўскай сям’і. Заснаваў род паклоннік „Сонькі-залатаручкі” дзядзка Лявон, чалавек з лагоднай усмешкай і прыхільнік камічнага. Калі род узначаліў дзядзька Квас, родавай асаблівасцю стала з’едлівае высмейванне розных адмоўных з’яў. Не зважаючы на эпоху канструктыўнай крытыкі, дяздзька Квас дыктаваў свае законы і тыраніў нават нашых парнасцаў. Здабыў вялікую папулярнасць. Дзядзькавы прыхільнікі стварылі нават вакол яго асобы культ. — Дайце партрэт Кваса! — дамагаліся ад рэдакцыі. А як дасі, калі нікому яшчэ не ўдалося спартрэтаваць тырана. Паехаў і я з Міхасём Хмялеўскім у Малынку. Пад’ехалі пад Квасаў хутар, прасігналілі — цішыня. (Г. Валкавыцкі, Храністы часу, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | MiOKB