Янковяк Міраслаў, Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі, Выданьне 2-е, папраўленае

Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі

Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне

Янковяк Міраслаў

Загаловак на мове арыгіналу: Jankowiak, Mirosław. Gwary białoruskie na Łotwie w rejonie krasławskim. Studium socjolingwistycznie. Warszawa: Sławistyczny Ośrodek Wydawniczy, 2009. — 248 s.

Месца выхаду: Смаленск

Дата выхаду: 2015

Перакладчык: Пятровіч Алена

Выдавец: Інбелкульт

Памеры: 289 с.

ISBN: 978-5-00076-020-8

Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова

Copyright © 2015 by Mirosław Jankowiak, Інбелкульт, Copyright © 2009 by Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3326]

Кніга польскага мовазнаўцы доктара філялёгіі Міраслава Янковяка “Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі” пабачыла сьвет на польскай мове ў 2009 годзе ў выдавецтве Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук. Цяпер яе пераклад на беларускую мову даступны беларускаму чытачу. Перад намі інтэрдысцыплінарнае дасьледаваньне, якое падае розныя мэтадалягічныя ракурсы на акрэсьленую вышэй праблематыку. Кніга адкрываецца мапамі, якія ілюструюць тэрыторыю расьсяленьня беларускай меншасьці ў Латвіі. Асобнай увагі заслугоўвае аналіз моўнага заканадаўства ў Латвіі — мадэлі, якая можа быць выкарыстаная ў будучай дэмакратычнай Беларусі. У кнізе прасочваецца беларуская прысутнасьць у Латвіі з часоў полацкіх калёніяў Герцыке і Кукейнас і да сёньняшнага дня. Ну, і самае галоўнае, у выданьні дэталёва і рознабакова дасьледуецца сёньняшняя беларуская мова Латгаліі, даюцца яе ўзоры, а таксама разглядаецца нацыянальная сьвядомасьць яе носьбітаў.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)