Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1970
Выдавец: Выдавецтва Беларусь
Катэгорыя: Гісторыя; Культура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3122]
Мінск. Вуліца Янкі Купалы. Тут, у садзе ля Свіслачы, стаяў невялічкі дом, дзе жыў і працаваў з 1926 па 1941 год народны паэт Беларусі Янка Купала. Купала, яго маці, жонка і сёстры былі ветлівымі і гасціннымі гаспадарамі. I людзі любілі бываць у гэтым доме. У ім нікому не было цесна. У 1941 годзе, у чорныя дні вайны, фашысты спалілі Мінск, згарэў і дом Купалы. У агні загінулі рукапісы паэта, бібліятэка... Але адразу пасля вайны згодна з прынятай 25 мая 1944 г. пастановай СНК БССР, у Мінску быў адкрыт Літаратурны музей Янкі Купалы. (фрагмент)
Каталёг: BTH