Дата выхаду: 2015
Мастацкі рэдактар: Вакараў Артур
Памеры: 268 с.
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва; Біяграфіі
Copyright © 2015 by Аляксандр Тамковіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Выкарыстаны фотаздымкі сямейных альбомаў Мiхаiла Марынiча i ByMedia.Net.
Першая частка назвы «Няскораны Мiхаiл Марынiч» — з майго нарыса ў газеце «Новы час», якi быў надрукаваны 3 лютага 2012 года, а другая — «Гiсторыя ў фота» — дадалася падчас работы над гэтай кнiгай i цалкам супадае з яе зместам. На жаль, 17 кастрычнiка 2014 года Мiхаiла Апанасавiча Марынiча не стала. Ён не паспеў убачыць гэтую кнiгу, але паспеў пражыць жыццё, вартае таго, каб пра яго ведалi iншыя.
Беларускія аўтары: Тамковіч Аляксандр
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця... Болей »
Гэтая кнiга не пра бэры, бекерэлi альбо радый са стронцыем. Гэтая кнiга — пра людзей. Пра тых, хто сваёй чуласцю да чужога болю дапамагалі выратаваць генафонд беларускай нацыi. Гэта падзяка тым, хто ў цяжкую хвiлiну не пашкадаваў свайго здароўя дзеля здароўя iншых. Кнiга пра фiласофiю дабрынi. Выкарыстаныя фотаздымкi Андрэя Вышынскага, Андрэя Давыдчыка, Яўгена Коктыша, з архiваў Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», сямейны... Болей »
У кнiзе сабраны палiтычныя нарысы пра вядомых у краiне i за яе межамi людзей, якiя на працягу апошнiх 15-20 гадоў мелi самае непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гiсторыi. Аўтар не толькi нагадвае некаторыя бiяграфiчныя звесткi, але i аналiзуе ролю кожнага з iх у развiццi Беларусi. I яшчэ адзiн вельмi важны момант. Артыкулы, аб'яднаныя гэтай кнiгай, пiсалiся ў розны час, таму сёння можна ўнесцi пэўныя карэктывы па датах, фактах... Болей »
Прайшло два гады пасля падзеяў, якiя ўжо ўвайшлi ў найноўшую гiсторыю Беларусi як «Плошча-2010». Аднак для многiх дзень 19-га снежня 2010-га года яшчэ не скончыўся, ён доўжыцца i сёння, бо да гэтага часу ў турмах знаходзяцца некаторыя з тых, хто сваiмi лёсамi ствараў тое магутнае супрацьстаянне, якое ўзрушыла краiну i да гэтага часу адбiваецца пульсуючым болем у нашым грамадстве. Гэта Мiкалай Статкевiч, Павел Севярынец, Змiцер Дашкевiч,... Болей »
Гэта кніга складаецца з артыкулаў "нефармальнага" кшталту, якія друкаваліся ў розных сродках масавай інфармацыі. У розны час гэтыя людзі працавалі ў нашай краіне ў якасці замежных дыпламатаў. Лёсы іх склаліся па-рознаму. Нехта працуе ў іншых дзяржавах. Нехта ўжо выйшаў на пенсію. Нехта вярнуўся ў Беларусь у новай якасці. Аднак усіх яднае адно — гэта сапраўдныя сябры Беларусі. На момант размовы з імі не ўсе ведалі беларускую мову даскана... Болей »
В книге представлены рассказы о жизни людей, которые не только преодолели трагические повороты судьбы, но и нашли свое новое место в жизни. Их пример доказывает, насколько велика сила человеческого духа, стремление превозмочь самого себя. Болей »
«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных хвароб — iнертнасцi i абыякавасцi. А «Код супрацiву» ад майго другога рэдактара — Аляксея Караля. Крыху парадаксальна, але дадаць я... Болей »
Мы прывыклі бачыць гэтых людзей на барыкадах. Між тым яны жывуць не толькі адной палітыкай. Прапаную паглядзець на іх праз прызму новага ракурсу, які складаецца з амаль невядомых грамадству хобі і захапленняў, а таксама некаторых эпізодаў асабістага жыцця. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што адгэтуль усе міфы пра так званую «беларускую памяркоўнасць» і «стабільнасць», якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы «Будзіцеляў». Болей »
У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага кола чытачоў. Болей »