Месца выхаду: Горадня
Дата выхаду: 2006-03
Рэдактар: Валько Віктар
Рэдакцыйная калегія: Вёрстка Гупянец Дзмітрый;
Выдавец: Факультэт біялогіі і экалогіі Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта
Copyright © 2006 by Pro Nobis
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Вашыя артыкулы вы можаце дасылаць на Email: ProNobis2004@mail.ru; Наклад 50 асобнікаў; Надрукаваны на абсталяванні выдаўца; Адрас рэдакцыі: вул. Даватара 3/1. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Улетку ўласнік рыбнай гаспадаркі падчас капання возера, што зараз мае назву Адамава і знаходзіцца каля в. Жукевічы, што ў 15 км ад Гродна, наткнуўся на вельмі вялікую костку, якую за непатрэбай аддаў сваёй дачцэ – студэнтцы ГрДзАУ. У аграрным універсітэце зрабілі фотаздымкі пазванка, якія трапілі да экалагічнага руху біяфака ГрДзУ “Pro Nobis”. Яго валанцёры вырашылі высветліць паходжанне цікавай косткі і з дапамогай выкладчыка факультэта Созінава А.В. звярнуліся да польскіх спецыялістаў. “Я мяркую, што гэта 7 шыйны пазванок маманта. Аб гэтым сведчаць яго памеры і добры стан захавання”, - кажа палеантолаг і дырэктар музея факультэта біялогіі Беластоцкага універсітэта Весек Мікуцкі. Па ініцыятыве спадара Мікуцкага быў зроблены запрос у Варшаўскі універсітэт, адкуль хутка прыйдзе больш дакладная інфармацыя аб паходжанні і ўзросце косткі маманта.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pro Nobis
Чуткі і кодэкс Хутка настаўнікі будуць працаваць ня больш за 24 гадзіны ў тыдзень. Аплочваемы адпачынак зменшыцца ўдвая. Такія чуткі настойліва вандруюць па настаўніцкіх пакоях ды кабінетах школ гарадзеншчыны. Тым часам, гарадзенскія чыноўнікі не даюць дакладных каментароў. - Крыніцай такіх размоваў можа быць новы Працоўны кодэкс. Ён знаходзіцца ў распрацоўцы і прыняты будзе яшчэ не хутка, - тлумачыць спецыяліст гаркама прафсаюзаў ... Болей »
Гіпатэтычнай прычынай засыхання дрэваў, магло стаць механічнае пашкоджанне каранёвай сістэмы падчас рэканструкцыйных прац. Але адно гэта не прывяло б да грунтоўных зменаў у жыццядзейнасці дрэваў. Хутчэй за ўсё, расліны ўжо былі пад уплывам грыбковых захворванняў, а пашкоджанне каранёў стала паскараючым згубу фактарам. Акрамя таго, магчымая прычына - рэзкія перапады тэмператур. Зусім выключанае ўздзеянне такога фактара, як паніжэнне ўзро... Болей »
Сквер на плошчы павінен быў застацца У самую спякоту – пры 30о С – 7 ліпеня каля 50 саджанцаў пяцігадовых бяроз, клёнаў і туяў, прывезеных з Польшчы, размясцілі на месцы былога сквера паміж вуліцамі Стэфана Баторыя і Маставой. Так падыйшла да свайго завяршэння перабудова Савецкай (колішняй Рынкавай) плошчы. У выніку “рэканструкцыі там не засталося ні воднага старога дрэва. Па словах архітэктара праекта азелянення плошчы Аляксандра Захар... Болей »
Слізкія прыступкі ганаровага подыюму: На подыюме месца знайшлося не для ўсіх. Сярод студэнтаў біёлагаў пятага курса, што прадстаўлялі прэзентацыі сваіх дыпломных праектаў, толькі ў групы біяхімікаў атрымаўся паўнавартасны, з трыма прыступкамі, п’едэстал. Першае месца заняла Алена Багушэвіч. На другім і трэцім месцы размясціліся Паліна Кірвель і Аляксандр Апарын адпаведна. У заолагаў было на адну прыступку менш: першае месца – Віталій Лу... Болей »
Чатыры дзяўчыны са спецыяльнасці “Біялогія”, што мелі сярэдні бал за пяць год навучання каля “4”, на дзяржіспыце атрымалі двойкі. Адна з іх вучыліася на платнай аснове. Дзяўчаты атрымаюць свой дыплом, магчыма, толькі праз год. “Я ніяк не магла паверыць у тое, што камісія ўсё ж вырашыла паставіць двойку – да апошняга моманту не заносіла яе ў пратакол,” – кажа сакратарка камісіі аб падзеях дня, калі было атрымана першае “нездавальняюча”. ... Болей »
«УНІВЕРСІТЭТ – ЗА ЧЫСТЫ ГОРАД»«Жадаеш зрабіць свет лепш – распачні з сябе», – абвяшчае ўсходняямудрасць. «З сябе, або з таго, што навокал цябе», – дадалі студэнты ГрДУ і 8кастрычніка ажыццявілі дадзенаесцверджанне .У гэты дзень яны правяліакцыю «Універсітэт – за чысты горад».У ёй прынялі ўдзел каля ста пяцідзесяці студэнтаў розных факультэтаў. У дзесяць гадзінаў раніцы студэнты,якія «ўзброіліся» працоўнымі пальчаткамі і пакетамі для сме... Болей »
Навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалогіі” 6-8 кастрычніка 2004 г. на базе нашага факультэта (біялогіі і экалогіі) адбылася першая міжнародная навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалогіі”. Інфармацыя пра гэтую падзею зацікавіла не толькі спецыялістаў, якія вывучаюць праблемы экалогіі ў Беларусі, але і даследчыкаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Азербайджана. Навукоўцамі загадзя было прыслана больш за 200 дакладаў і тэзісаў.... Болей »
Ваша здароўе Звычаная соль — сапраўды «белая смерць», і ў гэтым лішні раз пераканаліся японскія вучоныя. У выніку назіранняў і шматлікіх аналізаў яны прыйшлі да высновы, што рэгулярнае ўжыванне салёных прадуктаў падвойвае рызыку захворвання на рак страўніка. Прычым такая тэндэнцыя найбольш яскрава назіраецца ў мужчын. Міністэрства аховы здароўя і працы, якое курыруе таксама пытанні дабрабыту, правяло грандыёзную работу, у выніку якой сп... Болей »