Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011
Выдавец: Нацыянальны Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік
Выдавецтва/ друкарня: Рыфтур
Катэгорыя: Гісторыя; Культура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2767]
Cтаражытны Полацк з'яўляецца калыскай беларускай дзяржаўнасці, духоўнасці і культуры. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, ён пастаянна аказваўся ў гушчы культурных падзей. Таму наяўнасць у яго культурным арсенале Мастацкага музея ці галерэі – гэта з'ява традыцыйная. Першая вядомая нам галерэя была адкрыта ў Полацкім езуіцкім калегіуме яшчэ ў 1788 г. Для размяшчэння галерэі, бібліятэкі і музея быў спецыяльна спраектаваны і пабудаваны Габрыэлем Груберам трохпавярховы будынак. У галерэі былі прад стаўлены палотны П.П. Рубенса, Сальватора Розы, Шымана Чаховіча, копіі з работ Тыцыяна, Рафаэля, больш за 2000 гравюр і вялікая колькасць партрэтаў вядомых людзей, звязаных з гісторыяй ордэна і калегіума.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Выйшла ў свет першае асобнае навукова-папулярнае выданне пра Мастацкую галерэю Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Мастацкая галерэя ў Полацку", у якім прадстаўлены мастацтвазнаўчыя артыкулы, агляд калекцый, што ўваходзяць у пастаянную экспазіцыю галерэі, а таксама прыкладаецца дыск з хроніка-дакументальным матэрыялам аб дзейнасці галерэі з дня яе заснавання. Болей »