Рудак Антон, Элвіс ідзе па праспекце

Элвіс ідзе па праспекце

Рудак Антон

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-10-15

Выдавец: Будзьма беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.budzma.org

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Антон Рудак нарадзіўся 9 жніўня 1989 г. ў Мінску. Студэнт гістфаку БДУ. Перакладае з польскай мовы. Фіналіст конкурсу Беларуску ПЭН-Цэнтра да стагоддзя Ларысы Геніюш.



Відэа: Чорна-белыя вершы

Выдавецкія сэрыі: Чорна-белыя вершы

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

video
Рудак Антон, Страшна было напачатку

Страшна было напачатку

Рудак Антон

"Гэта рэдкі паэт, пры сённяшняй маргіналізацыі паэзіі ды агульнай нелюбові ці нянавісці да паэзіі, гэта паэт для ўсіх. Ён спалучае супрацьлегласці, ён герметычны і эстрадны, слэмаўскі адначасова. Ён можа быць мудрагелістым, а можа быць гранічна простым» (Андрэй Хадановіч). Антон Рудак - паэт, перакладчык, гісторык і журналіст, аўтар кнігі "Верхні горад". Лаўрэат прэміі "Кніга году" (2015), фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра да ста... Болей »