Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1979
Выдавец: Беларусь
Памеры: 154 с., іл., 23 см
Катэгорыя: Культура; Турыстыка
Copyright © 1979 by Беларусь
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2365]
Уздоўж ці ўпоперак Беларусь можна праехаць за адзін дзень — дазволяць i дарогі, i надвор'е, хіба зіма знянацку спыніць густою завеяю альбо ўвесну шпаркі крыгаход на кароткі час прыб'е паромы да рачных берагоў. Ды ў такім борздым падарожжы ніякага сэнсу няма. Беларусь нельга прагледзець, як стужку экзатычнага фільма. У Беларусь, каб убачыць яе, трэба ўгледзецца. Колер Беларусі блакітна-зялёны. Абсяг лесу пад нябёсамі, паплавы i азёры, квітнеючыя нівы льну ствараюць гэты каларыт.
Каталёг: BTH