Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1998
Выдавец: Беларусь
Выдавецкая сэрыя: Школьная бібліятэка
Памеры: 206с., [1] л. партр.
ISBN: 985-01-0236-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1998 by Кастусь Цвірка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 882.6-93
Наша Радзіма Беларусь — цудоўны край. Колькі тут цікавых раслін і прыгожых кветак, усялякіх звяроў і пту шак! А ці ведаеце вы, што яны ўмеюць гаварыць паміж сабой на сваёй мове? Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі падслухаў аўтар гзтай кнігі і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах. За вёскай, ля балоцінкі, Ў галлі вярбы старой Маленечкія коцікі Хаваліся зімой. Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ў аселіцы Не чулі нават ix.
Прачнуўся ад пасвятлення ў акне: раніца. Першая раніца новага года. На вуліцы прыціхлага ўжо горада – бела ад снегу: намяло, накідала за навагоднюю ноч, калі я, не ў прыклад многім, спаў. Усё, як у Анатоля Вялюгіна: Гудзеў, мільгаў мяцеліцы прапелер, да ранку снег вірыўся ля варот. І вось, як чысты-чысты ліст паперы, ляжыць перад вачамі новы год. Гляджу з акна на яго нечапаную белізну. Што ж чакае нас у гэтым 2016 годзе? Што ўпішу я ў ... Болей »
У аднатомнік выбраных твораў Кастуся Цвіркі (нар. 1934) увайшло самае значнае з яго паэзіі, прозы і публіцыстыкі. «Дзе скарб твой… або Песня ў гонар Зялёнай Дубровы -якраз так можна азначыць паэзію — ды, бадай, і ўсю творчасць Кастуся Цвіркі. Без асаблівага перабольшвання. Зыходзячы да таго ж і з яго уласных прызнанняў ды сведчанняў, з прамоўленага неаднаразова ім самім мастакоўскага крэда» - піша ва ўступным слове да шэсцьдзясят другог... Болей »
Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк… Болей »
Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы па... Болей »
Кнігу склалі звязаныя паміж сабой гістарычныя апавяданні, напісаныя на аснове паданняў і легендаў з самых розных крыніц. У гэтых апавяданнях прасочваецца ўся гісторыя Беларусі. Адкрытая ўсім вятрам без канца і краю прастора. Анідзе — ні дрэўца, ні хаціны. Нічым не стрыманы сівер гоніць па неабсяжнай раўніне шараватыя клубкі снежнага пылу. Глыбокая, непарушная цішыня. Акурат такою ўбачылі б мы Беларусь, калі б які-небудзь фантастычны кар... Болей »
Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Болей »
У кнізе Кастуся Цвіркі (нар. у 1934 г.) чытач знойдзе нямала прачулых радкоў пра светлае пачуццё кахання, пра зорныя парывы маладосці, пра тое, што хвалюе неспакойнага, неабыякавага чалавека. Апрача вершаў у кнігу ўвайшлі паэмы «Хат вячысты дар», «Дзе дуб з бярозай звіўся» і «Дома». Болей »
Гэта кніга вандраванкяў, кніга неспадзеўных даролшых сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, а па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомлі, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і пра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсл... Болей »
Бацькоўскі край, дзе прайшло апаленае вайной дзяцінства, добрыя працавітыя пюдзі, якія навек звязалі свой лёс з роднай зямлё'й — вось да чаго цягнецца душой Кастусь Цвірка. Шчыра, з любоўю расказвае паэт пра іх і ў гэтай кніжцы. Болей »
У Кастуся Цвіркі, прадстаўніка сярэдняга, так званага «філалагічнага», пакалення, нямала творчых удач. Сведчанне таму — і гэтая кніга, у якую аўтар, вядомы не толькі як паэт, але і літаратуразнавец, і фалькларыст, уключыў усё лепшае, створанае ім. Гістарычнае мінулае беларускага народа, зямля нашых продкаў, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі — вось галоўнае, што хвалюе паэта. У паэме «Хат вячысты дар», у аснову якой пакла... Болей »