Карпюк Аляксей

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1920 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксей Карпюк. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Масла Алена

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алена Масла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Працы Другога Ўсебеларускага Краязнаўчага Зьезду, Аддзел V. Сэрыя V. Кніга 2.

Працы Другога Ўсебеларускага Краязнаўчага Зьезду

10-13 лютага 1927 году

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1927

Рэдактар: Смоліч Аркадзь

Выдавец: Інстытут Беларускае Культуры

Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Крыніцы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2273]

Ад Першага да Другога Усебеларускага Краязнаўчага Зьезду прайшоў год. Калі прааналізаваць галоўныя моманты разьвіцьця краязнаўчага руху за мінулы год, то іх прыдзецца заўважыць два. Папершае, мы назіраем надзвычайна шпаркі рост нашае краязнаўчае сеткі і прыток новых членаў у організацыі; падругое, непропорцыянальнасьць паміж агульным ростам організацый і пашырэньнем, паглыбленьнем навукова-дасьледчае працы членаў організацый. Навукова-дасьледчая праца па вывучэньні - краю значна адставала і адстае ад росту членаў організацый. У гэтым пакуль што няма нічога хваравітага, бо неабходна спачатку сабраць жывыя і актыўныя сілы, аб'яднаць іх у пэўныя організацыйныя формы, вывучыць іх падрыхтоўку, здольнасьці, паставіць перад імі яскравыя і пэўныя мэты, каб потым бяз буйных і цяжкіх памылак, без шкадлівае траты сіл, часу, бяз траты веры ў магутнасьць колектыўнае працы можна было-б прыступіць да працы па вывучэньні краю. (Прамова т. Бялугі пры адчыненьні Зьезду, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле