Сасноўскі Зміцер

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Зміцер Сасноўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Каляда Югася, Галоўная памылка Афанасія

Галоўная памылка Афанасія

Апавяданні, аповесць

Каляда Югася

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Рэдактар: Каўрус Л. І.

Выдавец: Мастацкая літаратура

Выдавецкая сэрыя: Дэбют

ISBN: 985-02-0757-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2005 by Югася Каляда

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

УДК: 821.161.3-3

Спалучэнне бязлітаснай шчырасці і лірычнай пачуццёвасці Югасі Каляды - дэбютны зборнік “Галоўная памылка Афанасія” змясціў апавяданне “Зялёныя бурбалкі, залаты акіян”, трылогію з аповедаў “Лета”, аповесць “Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія”. У трылогіі «Лета» смутак пераплятаецца эмоцыямі і пачуццямі, і чытач нібы прысутнічае пры іранічнай споведзі, калі прапануецца толькі адна версія падзей, магчыма – праўдзівая, магчыма – не, але ў кожным разе чытанне перацякае ў квазісяброўскае камунікаванне: размова выходзіць такой, якой часта і бывае ў рэальным жыцці – маналагічнай, нястрымнай і мазаічнай. Зборнік крытыкі залічаюць да моладзевай літаратуры, як піша Аксана Бязлепкіна “У незапоўненай нішы моладзевай літаратуры ў «Галоўнай памылкі Афанасія» Югасі Каляды ёсць усе шанцы стаць настольнай кнігай для тых чытачак, якім у чаканні тэлефоннага званка ад каханага патрэбна падтрымка ў выглядзе аптымістычнай гісторыі пра недарэчнага і ленаватага анёла-ахоўніка.”

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

audio
Каляда Югася, Вершы

Вершы

Каляда Югася

Югася Каляда - паэт, празаік. Нарадзілася 10 лютага 1981, Гомель. Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Друкавалася ў газетах "Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", часопісах "Дзеяслоў", "Маладосць", калектыўным зборніку "Формула кахання". Аўтарка кнігі прозы "Галоўная памылка Афанасія" (2005). У 2007 кніга "Галоўная памы... Болей »


video
Каляда Югася, Я ела снег

Я ела снег

Каляда Югася

Югася Каляда нарадзілася 10 лютага 1981, Гомель. Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэтв (Менск), юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск). Друкавалася ў газетах «Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным зборніку «Формула кахання». Аўтарка кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія» (2005). У 2007 кніга «Галоўная памыл... Болей »


epub
Каляда Югася, Замалёўкі з вясковага жыцьця

Замалёўкі з вясковага жыцьця

Навэла

Каляда Югася

Ёў! Я еду ў вёску! Шлях да вёскі цяжкі ды складаны. Каб яго адолець, трэба прыкласьці багата намаганьняў. Па-першае, трэба на гэта наважыцца. Падняцца з канапы – гэта ўлетку, калі няма пільнае патрэбы адрывацца ад канапы з тэлевізарам ані сёньня, ані заўтра, ані праз тыдзень – дык вось, падхапіцца з канапы, папрасаваць спадніцу... а мо’, ня трэба – для сельскае мясцовасьці?.. Зрабіць нешта прыстойнае з тварам ды валасамі, пакласьці ў то... Болей »


epub
Каляда Югася, Добрай раніцы, планета

Добрай раніцы, планета

Навэла

Каляда Югася

Дваццаць восьмага чэрвеня, ноч з пятніцы на суботу. Не падабаецца мне сёлетняе лета. Мабыць, гэта дзіцячыя прымхі: лічыць, што лета - заўжды: а) адпачынак; б) сьпёка. Ні таго, ні другога. Канец чэрвеня а я ўсё яшчэ апранаюся як капуста: майка, швэдар, куртка... Яшчэ й хустка на шыю. I парасон. Нашто было цягнуць у Менск поўную торбу сукенак? Усяго толькі пару разоў выйшла з голымі нагамі, і тое сьсінела, пакуль чакала трамваю. Божа, я ў... Болей »