Кабржыцкая Таццяна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Таццяна Кабржыцкая.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Макарчык Юзаф ОFМConv, Слуга Божы А. Мельхіор Фардон францішканін

Слуга Божы А. Мельхіор Фардон францішканін

(1862-1927)

Макарчык Юзаф ОFМConv

Месца выхаду: Гародня

Дата выхаду: 2007

Перакладчык: Бічэль-Загнетава Данута

Выдавец: Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь

Выдавецтва/ друкарня: Гродзенская друкарня

ISBN: 978-985-6724-31-5

Катэгорыя: Рэлігія; Біяграфіі; Мэмуары

Copyright © 2007 by Правінцыя Маці Божай Беззаганнай АА Францішканаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 282

Сваёй святасцю айцец Мельхіор Фардон узгадаваў у сабе ўсе найшляхетнейшыя імкненні, якія краналі душы. У яго сэрцы іскрылася прастата святара з крэсаў, далікатнасць, настойлівасць у працы. Ён быў лагодны, рухавы, поўны самаахвярнасці, глыбокай веры. «Дай, Божа, да гераічных цнот, да працы, якую выконваў у вінаградніку Пана, каб змог некалі ўзняцца на Алтар яшчэ раз, хоць шалёная бура выварочвае ўсё, нагадаць пра Хрыстовую праўду, што толькі ў ахвяры, у самаахвярнасці, хрысціянскай мужнасці лек на ўсе раны, ратунак ад часоў, набрынялых няшчасцямі», - так пісаў айцец Анзэльм Кубіт («А. Мельхіор Фардон», с. 1-2). 2 сакавіка 1927 года вуліцамі Гродна рухалася дзіўнае пахавальнае шэсце. Увесь горад выйшаў на вуліцу. Сярод шматтысячнага натоўпу ехаў пажарны воз, накрыты жалобным сукном, вакол яго ішла ганаровая варта ў мундзірах пажарнікаў, у складзе якой былі католікі, праваслаўныя, габрэі. Неслі мноства вянкоў, а найпрыгажэйшы вянок быў ад габрэйскай гміны. Шмат хто з удзельнікаў пахавання плакаў, а габрэйскія маці, падымаючы сваіх дзяцей, з плачам казалі: «Паглядзі - гэта святы чалавек памёр, гэта наш айцец Фардон, ён не пагарджаў нікім, а дапамагаў кожнаму».

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле