Польскі пейзаж

Польскі пейзаж

выстава польскага сучаснага мастацтва са збораў Галерэі Арсенал (Беласток) і Падляшскага таварыства падтрымкі мастацтва

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Польскі Інстытут

Памеры: 20 с., іл., 21 см

Катэгорыя: Культура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2076]

Выстава, прадстаўленая ў Музеі, - гэта невялікі фрагмент сумеснай калекцыі Галерэі Арсенал у Беластоку і Падляшскага таварыства падтрымкі мастацтва, вынік супрацоўніцтва дзяржаўнай установы і грамадскай арганізацыі, падтрыманага сродкамі Міністэрства культуры ў рамках праекту "Знакі Часу". Выстава складаецца з твораў, якія паўсталі падчас трансфармацыі, грамадска-палітычных зменаў, у перыяд, які для польскага мастацтва аказаўся надзвычай плённым, выклікаў дынамічнае развіццё польскай мастацкай сцэны. Мастакі, якія тварылі пасля 1989 года, вызваленыя ад цяжару нацыянальных пакутаў, хутка скіравалі свае пошукі да асноў культурнай тоеснасці - польскасці, нацыі, хрысціянскай спадчыны ці гістарычнай памяці, уключаючыся ў прастору публічных дэбатаў, а часамі і фарміруючы яе.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)