Статут Сьвятой Праваслаўнай Беларускай Аутакефальнай Царквы

Статут Сьвятой Праваслаўнай Беларускай Аутакефальнай Царквы

Прыняты Усебеларускім Царкоуным Саборам 30. 8. — 2. 9. 1942 г. З дадаткамі і зьменамі 1944, 1947 г.г.

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2010

Рэдактар: Горбік Сяргей

Выдавец: Праваслаўная Беларуская Аутакефальная Царква

Катэгорыя: Рэлігія; Крыніцы

Copyright © 2010 by Праваслаўная Беларуская Аутакефальная Царква

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Узьнікненьня і разьвіцьцё ідэі аўтакефаліі (памеснасьці) ня ёсьць нейчым абсалютова новым у гісторыі сусьветнага праваслаўя. Практычна ўсе краіны зь набыцьцём і ўзьмацненьнем уласнай дзяржаўнасьці прыходзілі да агалошаньня аўтакефаліі праваслаўнай Царквы ў сваёй краіне. Ня была выключэньням і Кіеўская Русь, якая неаднойчы спрабавала атрымаць незалежную ад Канстанцінопаля праваслаўную Царкву, і Полацкае княства, і ВКЛ, і, натуральна, Маскоўскае Вялікае Княства. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква была абвешчана на Усябеларускім Царкоўным Саборы, што праходзіў у Менску з 30 жніўня па 2 верасьня 1942 г. Гэта быў цалкам натуральны і заканамерны працэс у спробе беларусізацыі, які самаахвярна праводзілі сьвядомыя беларусы ў цяжкія часы нямецкае акупацыі. Менавіта на Усябеларускім Царкоўным Саборы і была ўхвалена першая рэдакцыя Статуту БАПЦ. Ягонае выданьне з розных чыньнікаў не было зьдзейсьнена ў часе ІІ Сусьветнай Вайны і толькі ў 1956 г. І.Касяк зьмясьціў у сваёй кнізе першапачатковы варыянт Статуту зь невялікімі моўнымі праўкамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь Статут у адным файле