Блюднік Уладзімір, Вяртаньне

Вяртаньне

Блюднік Уладзімір

Месца выхаду: Познань

Дата выхаду: 2008

Выдавец: Белы Крумкач

ISBN: 978-83-927771-0-6

Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура

Copyright © 2008 by Блюднік У., Акуліч-Казарын Р. - пераклад вершаў на польскую мову, Воранаў В. - пераклад верша і апавяданьня на польскую мову, 2008, Выдавец Воранаў В. - афармленьне, Выдавецтва „Белы Крумкач”. - афармленьне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano dzięki dotacji Urzędu Marszałkowskiego Województwa Wielkopolskiego w Poznaniu

Можна быць найлепшым паэтам сярод мастакоў, альбо найлепшым мастаком сярод паэтаў, а яшчэ можна быць Блюднікам, ці блУднікам які вяртаецца, хоць і ніколі, нікуды не сыходзіў. Мы жывем у такі час, калі межы па сутнасьці застаюцца адно на палітычных мапах і ў галовах людзей, якія спазьніліся на цягнік у сучаснасьць. Глябалізацыя гэта факт, так як тое, што сёньня я напішу гэты тэкст у Празе, заўтра яго надрукуюць у Познані, а пасьлязаўтра прачытаюць у Менску і ў Маларыце, а праз яшчэ нейкі час гэта нікога ня зьдзівіць, так як не зьдзіўляе сёньня нікога ні лямпачка, ні тэлефон без правадоў. Зьнікаюць межы, зьнікаюць краіны і народы, і як ні дзіўна, застаецца толькі тое, што пасьпявае віртуалізавацца. Можна б было па старой завядзёнцы паплакаць пра тулачы лёс беларуса, а можна прыняць яго як дадзенае часу, які нам пашэньціла адмяраць сваім жыцьцём. Сёньня беларускім мастаком можна заставацца і ў Гародні і на Марсе. Трэба толькі гэтага жадаць. І тое, чым ёсьць вяртаньне мастака Блюдніка на Радзіму, гэта ня столькі вяртаньне, колькі спроба пасадзіць бульбу ў калісьці ўзаранай баразьне. Зусім неістотна, што яго ведаюць больш там, дзе ён жыве, а ня дзе нарадзіўся, бо беларускім мастаком ён не рабіўся ды не пераcтаваў быць ніколі. Беларускасьць гэта не элемент ягонага мастацтва. Беларускасьць ёсьць ягоным мастацтвам... Чым жа ёсьць мастацтва? Пытайцеся ў Блюдніка. Віталь Воранаў, Прага, лістапад 2008

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Фрагмэнт кнігі

Варта пазнаёміцца:

pdf
epub
Касьцюкевіч Мікола, Вяртаньне

Вяртаньне

Вершы

Касьцюкевіч Мікола

Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай... Болей »